Жанна Трафімаўна Прахарэнка
| Жанна Трафімаўна Прахарэнка | |
|---|---|
| руск.: Жанна Трофимовна Прохоренко | |
| Імя пры нараджэнні | руск.: Жаннета Трофимовна Прохоренко |
| Род дзейнасці | актрыса, кінаактрыса |
| Дата нараджэння | 11 мая 1940[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 жніўня 2011[3] (71 год) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Yevgeny Vasilyev[d] |
| Дзеці | Catherine E. Vasilyeva[d] |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
Жанна (Жанэта) Трафімаўна Прахарэнка (руск.: Жа́нна (Жаннета) Трофи́мовна Прохоре́нко; 11 мая 1940, Палтава — 1 жніўня 2011, Масква) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка РСФСР (1988).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Жанна Прахарэнка нарадзілася 11 мая 1940 года ў Палтаве. Сапраўднае імя — Жанэта. Бацька родам з Віцебска. Пасля пераезду сям’і ў Ленінград першыя ўрокі акцёрскага майстэрства атрымала ў Ленінградскім гарадскім палацы піянераў ім. Жданава.
У 1964 годзе скончыла Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (майстры С. А. Герасімаў і Т. Ф. Макарава). Яе аднакурснікамі былі будучыя зоркі савецкага і расійскага кіно — Галіна Польскіх, Лідзія Федасеева-Шукшына, Ларыса Лужына. Жанна Прахарэнка яшчэ студэнткай дэбютавала ў адной з лепшых карцін пра Вялікую Айчынную вайну — «Балада пра салдата» Рыгора Чухрая. Велізарны глядацкі поспех меў і фільм Юлія Райзмана «А калі гэта каханне?», дзе Жанна сыграла ролю старшакласніцы Ксеніі.
Актрыса Тэатра-студыі кінаакцёра.
Жанна Прахарэнка памерла ў Маскве 1 жніўня 2011 года пасля цяжкай і працяглай хваробы. Актрысу пахавалі 4 жніўня на Хаванскіх могілках у Маскве.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #13151413X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Jauna Prokhorenko // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ http://kommersant.ru/doc/1690040