Жан Клуэ
Жан Клуэ | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | каля 1480[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1541[2][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Франсуа Клуэ |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Жанр | партрэт |
Мастацкі кірунак | Французскі Рэнесанс[d] |
Заступнікі | Францыск I |
![]() |
Жан Клуэ Малодшы (Jean Clouet; 1485(?), вобл. Фландрыя — 1541) — французскі жывапісец-партрэтыст эпохі Адраджэння. Бацька Франсуа Клуэ.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў свайго бацькі Жана Клуэ Старэйшага. Прыдворны мастак Францыска I (з 1516). У 1521—25 у г. Тур (Францыя), пазней у Парыжы.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Творы вызначаюцца мініяцюрнай дакладнасцю выканання, яркімі і чыстымі тонамі, характарнасцю вобразаў з некаторай аднастайнасцю ўрачыста застылых поз. Творы Жана Клуэ былі ў значнай ступені арыентаваны на нідэрландскія традыцыі, а таксама на дасягненні Ганса Гольбейна Малодшага. Гэта добра бачна ў партрэтах дафіна Францыска (каля 1519), герцага Клода Гіза (каля 1525), Шарлоты Французскай (каля 1520), але асабліва Францыска I (каля 1525). У выяве караля знайшло спалучэнне імкненне да аб'ектыўнай дакладнасці, характарнасці і пышнай дэкаратыўнасці, што дазволіла не толькі выразна паказаць мадэль, але і адлюстраваць эпоху. Мастаку таксама прыпісваюць аўтарства партрэтаў Людовіка Клеўскага, графа Неверскага (каля 1519), пані Канапель (каля 1523), Луі дэ Клеў (1530), Францыска I на кані (1540) і інш. Малюнкі строгія паводле графічнай манеры.
-
Партрэт дафіна Францыска
-
Партрэт Шарлоты Французскай
-
Партрэт Францыска I
-
Партрэт Маргарыты Наварскай
Зноскі
- ↑ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL Праверана 30 чэрвеня 2022.
- ↑ RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
- ↑ Jean Clouet — 2009.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Клуэ // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. Т. 8 / Рэдкал. Г.П.Пашкоў і нш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3
- Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Жан Клуэ на Вікісховішчы |
---|