Жаўтушнік лакфіёлавы
| Жаўтушнік лакфіёлавы | |||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Жаўту́шнік лакфіёлавы[1], жаўтушка[1] (Erysimum cheiranthoides) — від кветкавых раслін з роду Жаўтушнік (Erysimum) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Аднагадовая Травяністая расліна вышынёй да 100 см з прамастойным, баразнаватым, апушаным сцяблом. Лісце чаргаванае, суцэльнае, злёгку зубчастае па краі. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі з чатырма пялёсткамі, ярка-жоўтага колеру, у гронках. Плод — чатырохгранны стручок даўжынёй 2—4 см, накіраваны коса ўверх.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Від распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі. Натуралізаваўся ў Японіі, Новай Зеландыі, Паўночнай Амерыцы і Аргенціне[2].
Расце на лугах, узлесках, па берагах вадаёмаў, у парках і садах, каля дарог, на травяністых схілах, пустках і аблогах. Цвіце ў маі—кастрычніку. Святлолюбівая расліна, добра пераносячая цень, ксерафіт, мезавфіт, мезатроф і эўтроф[3].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]У насенні расліны маецца да 48 % тлустага алею[1]. Лекавая расліна.
Зноскі
- 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Taxon: Erysimum cheiranthoides L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
- ↑ Желтушник левкойный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулакоўская Н. В. Жаўтушнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 281.
- Буш Н. А. Желтушник – Erysimum (Tourn.) L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Н. А. Буш. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. VIII. — С. 108—109. — 696 + XXX с. — 5 200 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Желтушник левкойный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)