Жаўтушнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Erysimum)
Жаўтушнік

Жаўтушнік мацыёлавы, або лакфіёлевы (Erysimum cheiranthoides) — тыпавы від рода
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Erysimum L. (1753)

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22926
NCBI  65352
EOL  38314
GRIN  g:4440
IPNI  329617-2

Жаўту́шнік[3][4][5] (Erýsimum) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae), які ўключае ў сябе больш за 220 відаў (261[6]).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Жаўтушнік выгрызены (Erysimum repandum). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце чаргаванае. Кветкі з чатырма пялёсткамі. Плод — сухі стручок.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Расце ва ўмераных рэгіёнах Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Азіі. На тэрыторыі Беларусі 4 віды[7]: жаўтушнік выгрызены (Erysimum repandum), жаўтушнік мацыёлавы, або лакфіёлевы (Erysimum cheiranthoides)[8], жаўтушнік раскідзісты (Erysimum canescens) і жаўтушнік цвёрды (Erysimum durum). Некаторыя віды з’яўляюцца ядавітымі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 51. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Напісанне Жаўтушнік ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 6. — Мн., 1998. — С. 429.
  5. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  6. Erysimum (англ.) // The Plant List
  7. База Растения Беларуси
  8. Назва Жаўтушнік мацыёлавы згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]