Жорж Дзюменіль дэ Латур

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жорж Дзюменіль дэ Латур
Georges de La Tour
Фатаграфія
Дата нараджэння: 13 сакавіка 1593(1593-03-13)[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 30 студзеня 1652(1652-01-30)[3][4][…] (58 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства: Flag of France.svg Францыя
Род дзейнасці: мастак
Жанр: Караваджызм
Стыль: караваджызм
Заступнікі: Генрых II
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
«Пакланенне пастухоў». Каля 1644. Луўр

Жорж Дзюменіль дэ Латур, таксама Ла Тур (фр. Georges de La Tour; 1593 — 30 студзеня 1652) — французскі жывапісец з Латарынгіі.

Нарадзіўся ў Вік-сюр-Сей (дэпартамент Мозель) і жыў паблізу Люнеўмля (дэпартамент Мёрт і Мозель) да самай сваёй смерці. Творчасць майстра, забытая пасля яго скону, была зноў адкрыта толькі ў 1940-я гады. Для яго карцін характэрная геаметрычна строгая кампазіцыя і напружанасць рэлігійнага пачуцця. Акрамя некалькіх дакументаў, якія змяшчаюць звесткі аб яго жаніцьбе ў 1621, аб прызначэнні афіцыйным мастаком Люневіля ў 1644 і галоўным жывапісцам караля ў 1646, няма ніякай інфармацыі аб жыцці майстра. Ніводны з яго твораў не можа быць датаваны з поўнай дакладнасцю.

Карціны Латура звычайна ўяўляюць сабой асветленыя полымем свечкі начныя сцэны, напісаныя ў манеры Караваджа. Мастак любіў маляваць біблейскіх персанажаў у абліччы жабракоў і сялян, ствараць кампазіцыі, персанажы якіх асвятляліся адзінай крыніцай — свечкай. Тыповымі для яго творчасці з'яўляюцца такія працы, як «Нованароджаны» (Рэн, Музей выяўленчых мастацтваў), «Пакланенне пастухоў» (Луўр), «Пакутніцтва св. Себасцьяна» (Берлін-Далем, Дзяржаўныя музеі), «Журботная Магдалена» (Нью-Ёрк, музей Метраполітэн), «Адрачэнне апостала Пятра».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  2. Georges de la Tour // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://rkd.nl/en/explore/artists/48243
  4. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Georges de La Tour — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3
  6. Вялікая савецкая энцыклапедыя / под ред. О. Ю. ШмидтБольшая российская энциклопедия, 1926. — ISBN 978-5-85270-292-0, 978-5-85270-324-8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.9, Мн., 1999, С. 154
  • Jamot P. Georges de La Tour. Paris: Floury, 1948
  • L'opera completa di Georges de La Tour. Milano: Rizzoli, 1973
  • Nicolson B., Wright C. Georges de La Tour. London: Phaidon Press, 1974
  • Thuilier J. Georges de La Tour. Paris: Flammarion, 1992
  • Quignard P. Georges de La Tour. Paris: Galilée, 2005

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]