Жорж Экгаўт
| Жорж Экгаўт | |
|---|---|
| фр.: Georges Eekhoud[1] | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 27 мая 1854[2][3][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 29 мая 1927[2][3][…] (73 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, паэт, мастацкі крытык |
| Мова твораў | французская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у |
|
| Подпіс |
|
Жорж Экгаўт (фр.: Georges Eekhoud; 27 мая 1854, Антверпен, Бельгія — 29 мая 1929, Скарбек, Бельгія) — бельгійскі франкамоўны пісьменнік, паэт, драматург, перакладчык і крытык. Сябра Каралеўскай акадэміі французскай літаратуры і мовы Бельгіі (1920—1927). Прадстаўнік літаратурнага рэалізму і франкамоўнага натуралізму. Анархіст і гомасексуал, аўтар рамана «Эскаль-Вігор», аднаго з першых у Еўропе і першага франкамоўнага рамана на тэму гомасексуальнасці[6].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з заможнай сям’і. Рана згубіў бацькоў. Навучаўся ў пансіянаце ў Швейцарыі. Вярнуўся ў Бельгію, працаваў журналістам, карэктарам, літаратурным рэдактарам La Jeune Belgique. У 1895 годзе разам з Эмілем Верхарнам заснаваў літаратурны радыкальны часопіс Le Coq Rouge (Чырвоны певень).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Фламандзец па паходжанні, як і іншыя вядомыя бельгійскія пісьменнікі (Марыс Метэрлінк, Жорж Радэнбах), Экгаўт выбраў французскую мову з-за яе прэстыжу. Але пісьменнік не цураўся свайго фламандства, валодаў нідэрландскай мовай Фламандыі і часта, пад псеўданімам, пісаў раманы і іншыя тэксты на ёй.
Аўтар шматлікіх натуралістычных і дэкадэнцкіх вершаў, фантастычных казак і навел, раманаў і эсэ. Жорж Экгаўт пэўны час у СССР меў славу «бельгійскага Горкага». А ў самой Бельгіі яго часта называлі «бельгійскім Мапасанам».
Так, у 1899 годзе ён апублікаваў раман-утопію «Эскаль-Вігор» («Escal-Vigor»), першы еўрапейскі раман, у якім адкрыта апісваецца гомасексуальнае каханне. Эскаль-Вігор — фантазійная назва адначасова мясцовасці, выспы, замка, дзе адбываюцца падзеі рамана. Эскаль-Вігор — гэта своеасаблівы закуток-парадыз, месца для ўцёкаў. Ж. Экгаўт стаў першым пісьменнікам-змагаром і актывістам гомасексуальнай справы больш за сто гадоў таму[6]. Кніга выклікала скандал і судовае разбіральніцтва. Дзякуючы ўмяшанню вядомых французскіх пісьменнікаў (у тым ліку Э. Заля) Жорж Экгаўт быў апраўданы.
Пісьменнік працягваў гомасексуальную тэму ў літаратуры і грамадстве: ён пісаў іншыя эстэцкія, смелыя і гомаэратычныя зборнікі навел і апавяданняў: зборнік навел «Злавесны цыкл» («Le Cycle patibulaire», 1892), «Мае спавяданні» («Mes communions», 1895), раман «Іншае бачанне» («L’autre vue», 1904), «Аксамітавыя злодзеі» («Voyous de Velours», 1904—1926). Некаторыя тэксты з’явіліся ў адным зборніку пасля смерці пісьменніка зусім нядаўна, напрыклад, гомаэратычныя навелы «Кадрыль улана» («Le Quadrille du lancier», 2015)[6].
Па-беларуску даступная навела Ж. Экгаўта «Татуіроўка» (Le tatouage)[7].
Цытаты
[правіць | правіць зыходнік]«Не, прырода не асуджае, ані адвяргае тое, што нас дабраслаўяе. Гэта хутчэй біблейныя рэлігіі хочуць, каб зямля нараджала нас на цноту і пакуты. Хлусня!»[8]
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Myrtes et cyprès, poèmes, Paris, Jouaust, 1877.
- La Danse macabre du pont de Lucerne, conte fantastique, 1878.
- Les Pittoresques, poèmes, Paris/Bruxelles, Librairie des Bibliophiles/Librairie Muquardt, 1879.
- Kees Doorik, roman, Bruxelles, Hochsteyn, 1883.
- Kermesses, contes, Bruxelles, Henry Kistemaeckers, 1885.
- Les Milices de Saint-François, roman, Bruxelles, Veuve Monnom, 1886.
- Les Nouvelles Kermesses, nouvelles, Bruxelles, Veuve Monnom, 1887.
- La Nouvelle Carthage, roman, Bruxelles, Kistemaeckers, 1888, Espace Nord, 2015.
- Les Fusillés de Malines, roman, Bruxelles, Lacomblez, 1891.
- Le Cycle patibulaire, nouvelles, Bruxelles, Kistemaeckers, 1892.
- Mes communions, nouvelles, Bruxelles, Kistemaeckers, 1895.
- Escal-Vigor, roman, Paris, Mercure de France, 1899.
- L’autre vue, roman, Paris, Mercure de France, 1904.
- Voyous de Velours, 1904—1926.
- Les Libertins d’Anvers. Légende et histoire des loïstes, récit, Paris, Mercure de France, 1912, 2009.
- La danse macabre du Pont de Lucerne, 1920.
- Dernières Kermesses, nouvelles, Bruxelles, Ed. de la Soupente, 1920.
- Le Terroir Incarné, roman, Bruxelles, La Renaissance d’Occident, 1922.
- Magrice en Flandre ou Le buisson des mendiants, roman, Bruxelles, Les Cinquante, 1927.
- Voyous de velours ou L’autre vue, roman, Bruxelles, La Renaissance du Livre, 1926 ; Mirande Lucien éd., Montpellier, Gaykitschcamp [archive], 2015.
- Proses plastiques, Bruxelles, La Renaissance du Livre, 1929.
- Le Quadrille du lancier, Mirande Lucien éd., Montpellier, Gaykitschcamp [archive], 2015.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- 1 2 Экоут, Жорж // Большая советская энциклопедия / под ред. О. Ю. Шмидт — 1 — М.: Акционерное общество «Советская энциклопедия», 1920.
- 1 2 Georges Eekhoud — 2009.
- 1 2 Georges Eekhoud // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Ю. В. Экгуд, Жорж // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907. — Т. доп. IIа. — С. 898–899.
- ↑ http://www.arllfb.be/composition/successions.html Праверана 24 кастрычніка 2015.
- 1 2 3 Уладзь Гарбацкі. Апошні ўраніст. Makeout (12 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2022.
- ↑ Жорж Экгаўт. Татуіроўка
- ↑ G. Eekhoud. Escal-Vigor
- Нарадзіліся 27 мая
- Нарадзіліся ў 1854 годзе
- Нарадзіліся ў Антверпене
- Памерлі 29 мая
- Памерлі ў 1927 годзе
- Памерлі ў Бельгіі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі ў 1929 годзе
- Франкамоўныя паэты
- Франкамоўныя пісьменнікі
- Паэты Бельгіі
- Пісьменнікі Бельгіі
- Драматургі Бельгіі
- Сябры Каралеўскай акадэміі французскай літаратуры і мовы Бельгіі
- ЛГБТ у Бельгіі