Марыс Метэрлінк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марыс Метэрлінк
Maurice Maeterlinck
Maurice Maeterlinck.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні:

Марыс Палідор Мары Бернар Метэрлінк
(фр.: Maurice Polydore Marie Bernard Maeterlinck)

Дата нараджэння:

29 жніўня 1862(1862-08-29)[1][2][3][4][5][6][7]

Месца нараджэння:

Гент, акруга Гент[d], Усходняя Фландрыя, Бельгія[1]

Дата смерці:

6 мая 1949(1949-05-06)[2] (86 гадоў) ці 5 мая 1949(1949-05-05)[1][3][5] (86 гадоў)

Месца смерці:

Ніца, дэпартамент Прыморскія Альпы, рэгіён Праванс — Альпы — Лазурны Бераг, Францыя[1]

Грамадзянства:

Flag of Belgium (civil).svg Бельгія

Альма-матар:

Генцкі ўніверсітэт[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт, драматург, філосаф

Гады творчасці:

1888—1949

Кірунак:

сімвалізм

Мова твораў:

французская

Дэбют:

Аранжарэі (1888)

Прэміі:

Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па літаратуры (1911)

Узнагароды:
Нобелеўская прэмія па літаратуры камандор ордэна Ганаровага Легіёна
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Мары́с Палідо́р Мары́ Берна́р Метэрлі́нк (фр.: Maurice (Mooris) Polydore Marie Bernard Maeterlinck; 29 жніўня 1862, Гент6 мая (паводле некаторых крыніц — 5-га мая) 1949, Ніца) — бельгійскі паэт, драматург і філосаф. Пісаў па-французску. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 1911.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Генцкі ўніверсітэт (1885), вывучаў права ў Парыжы, працаваў адвакатам у Генце. 3 1896 жыў ў Францыі. Старшыня Міжнароднага ПЭН-клуба (з 1947).

Член Бельгійскай каралеўскай акадэміі літаратуры і прыгожых мастацтваў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у 1883. Пісаў на французскай мове. Першы зборнік вершаў «Цяпліцы» (1889), першая яго п'еса «Прынцэса Мален» (1889, на сюжэт казкі братоў Грым). У аднаактоўках «Няпрошаная» і «Сляпыя» (абедзве 1890), драмах «Пелеас і Мелізанда» (1892), «Там, унутры» і «Смерць Тэнтажыля» (абедзве 1894) сцвярджаецца ўлада над чалавекам загадкавага Невядомага, што часам увасабляецца ў смерці, чалавек разглядаецца як ахвяра, як згублены ў варожым свеце «сляпы», як «марыянетка». Аўтар рамантычных драм «Аглавена і Селізета» (1896), «Арыяна і Сіняя Барада» (1896, на сюжэт казкі Ш. Перо), «Сястра Беатрыса» (1901), «Монна Ванна» (1902), «Цуд Святога Антонія» (1903) і інш., кніг эсэ, мемуараў. Вяршыня яго творчасці — філасофская п'еса-казка «Сіняя Птушка» (1908).

На сюжэт драмы «Пелеас і Мелізанда» напісаны аднайменная опера К. Дэбюсі (1902), сімфанічная паэма А. Шонберга, на сюжэт драмы «Арыяна і Сіняя Барада» — опера П. Дзюка (1907).

Сімвалісцкая драма М. Метэрлінка прадвызначыла авангардысцкі кірунак у драматургіі ў 2-й пал. XX ст. — «тэатра абсурду», або «антытэатра».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Метерлинк // Краткая литературная энциклопедия Масква: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 4. — С. 797–801.
  2. 2,0 2,1 Encyclopædia Britannica
  3. 3,0 3,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  4. база данных Léonore ministère de la Culture.
  5. 5,0 5,1 Комитет исторических и научных работ — 1834.
  6. (unspecified title)
  7. (unspecified title)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]