Жукойненскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жукойненскі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Свірскі раён
Уключаў 47 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Жукойні
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 3 красавіка 1959

Жуко́йненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свірскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Жукойні.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 15 лістапада 1957 года ў склад сельсавета са Спондаўскага сельсавета перададзены населены пункт Падліп’е[1]. 3 красавіка 1959 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Некрашунскага (10 населеных пунктаў: Баране, Барова, Белая Вада, Дубрава, Клеўе, Марціянава, Падольцы, Судзішкі, Якабішкі, Ясень) і Спондаўскага (37 населеных пунктаў: Бабічы, Вялікае Туроўе, Жукойні, Кайміна Дальняя, Ласі, Малое Туроўе, Мельніца Сарочча, Пільвіны, Сарочча, Сідарышкі, Тумкі, хутары Асенькішкі, Багудзенькі, Барынова, Быжына, Глінішча, Дворышча, Дрывасекі, Заазер’е, Кайміна Горная, Кляцішча, Леснічоўка, Лукавыя, Мінары-I, Мінары-II, Мінары-III, Навасада, Петрышкі, Пінікла-I, Пінікла-II, Пінікла-III, Рудаўка, Сідарышкі, Чарвонка, Якобішкі, Ясень і смалзавода «Сарочча») сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 47 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.