Сыраваткінскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Выгаляненцкі сельсавет)
Сыраваткінскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Смаргонскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Сыраваткі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 17 лістапада 1986

Сырава́ткінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Сыраваткі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Выгаляненцкі сельсавет у складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Выгаляненты. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сыраваткі, сельсавет перайменаваны ў Сыраваткінскі[1]. 15 лістапада 1957 года ў склад Вішнеўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Выгаляненты, Волькаўшчына, Замэчак, Касцюкі, Копаніха, Купля, Людымы, Мізулічы, Нараты, Свайгіні)[2]. З 31 жніўня 1959 года ў складзе Смаргонскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лылойцінскага сельсавета[3]. 17 лістапада 1986 года скасаваны, 19 населеных пунктаў (вёскі Андрэеўцы, Ашмянец, Будзілкі, Дубкі, Капачы, Паляны, Пастарыні III, Працуты, Селішча, Сенцяняты, Стаўбуцева, Сыраваткі, Хацілавічы, хутары Баравыя, Гародзькава, Дзексна, Сяляцічы, Хваецкаўшчына і Чорная Лужа) перададзены ў склад Жодзішкаўскага сельсавета, з астатніх населеных пунктаў зноў утвораны Лылойцінскі сельсавет[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.