Лылойцінскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нястанішкаўскі сельсавет)
Лылойцінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Смаргонскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лылойці
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
17 лістапада 1986
Дата скасавання 16 ліпеня 1960,
28 сакавіка 2016
Насельніцтва (2009) 676
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Лыло́йцінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Лылойці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Нястанішкаўскі сельсавет складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Нястанішкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лылойці, сельсавет перайменаваны ў Лылойцінскі[1]. З 31 жніўня 1959 года ў складзе Смаргонскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сыраваткінскага сельсавета[2].

17 лістапада 1986 года скасаваны Сыраваткінскі сельсавет, 19 населеных пунктаў былі перададзены ў склад Жодзішкаўскага сельсавета, а з астатніх зноў утвораны Лылойцінскі сельсавет[3]. 28 сакавіка 2016 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Жодзішкаўскага сельсавета[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 676 чалавек[5], з іх 90,7 % — беларусы, 6,8 % — палякі, 2,2 % — рускія[6].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: аграгарадок Лылойці, вёскі Буякі, Дабраўляны, Дзенавішкі, Каробкі, Лявонавічы, Міхнічы, Нястанішкі, Пазборцы, Рымшыненты, Станчыненты, Хведзевічы, Шыманэлі, хутары Лапавойня, Росцішкі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 марта 2016 г. № 131 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Сморгонского района Гродненской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.