Перайсці да зместу

Жукойні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Жукойні
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 21 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591
Паштовыя індэксы
231232
Аўтамабільны код
4
СААТА
4246823061
Жукойні (Беларусь)
Жукойні
Жукойні
Жукойні (Гродзенская вобласць)
Жукойні
Жукойні

Жуко́йні[2] (трансліт.: Žukojni, руск.: Жукойни), Жукойні Страцкія — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавета.

У 1940—1959 гадах цэнтр Жукойненскага сельсавета, з 3 красавіка 1959 года вёска ў складзе Спондаўскага сельсавета[3]. Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Міхалішкаўскага сельсавета[4], да 17 лістапада 1986 года — у склад Падольскага сельсавета[5].

Назва Жукойні балцкага паходжання, у асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў ужываецца форма Žukainys.

Пашыральнік -ain- у гэтым рэгіёне Павілля выкарыстоўваецца для ўтварэння адыменных тапонімаў. Смаргонь (< гістарычнае Smorgoyny[6] < літоўскае Smurgainys) ад антрапоніма-мянушкі smurgis «смаркач»[7]. Вячкойні (каля Жупранаў) ад прозвішча тыпу Večkys[8]. У назве Дукойні (побач з Вячкойнямі) балцка-літоўскі антрапанімічны корань Duk-, які і ў адыменных тапонімах Дукелі і Дуксы ў гэтым жа рэгіёне (ад антрапонімаў тыпу Dukelys, Duksas[9]).

Назва Жукойні мусіла пайсці ад антрапоніма, у якім корань Žuk- як у літоўскім žuklys «рыбак»[10]. На падставе таксама прускага *zukas «рыба» і назва верхняволжскай ракі Жукопы («Рыбная рака»[11]) аднаўляецца балцкае дыялектнае *žukas «рыба», якое ў старабалцкім моўным кантынууме мусіла ўжывацца побач са звыклым літоўскім žuvis «рыба».

Імаверна, з перасяленнем або сямейным адгаліноўваннем звязанае існаванне двух паселішчаў з агульнай асноўнай назвай: Жукойні Страцкія, або Жукойні — ад назвы Страцкага возера (цяпер Тумскае), якое ад назвы вілейскай ракі Страча, і Жукойні Жалядскія — ад рачной назвы *Жэлядзь.

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/hrodzienskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
  5. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  6. Rimvydas Petrauskas. Galia ir tradicija. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės giminių istorijos. — Vilnius, 2021. — С. 235.
  7. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 353.
  8. Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. С. 1177.
  9. Lietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. С. 539.
  10. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 125.
  11. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 9.