Кемелішкаўскі сельсавет
Кемелішкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Астравецкі раён |
Уключае | 66 населеных пунктаў (1986)[1] |
Адміністрацыйны цэнтр | Кемелішкі |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 26 чэрвеня 1965 |
Дата скасавання |
3 красавіка 1959, 31 сакавіка 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 406 |
Кеме́лішкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Кемелішкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рыценскага сельсавета[2]. 3 красавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Некрашунскага сельсавета[3][4].
26 чэрвеня 1965 года Кемелішкаўскі сельсавет утвораны зноў у складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Станам на 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 74 населеных пункты[5]. У 2005 годзе скасаваны хутары Балашынка, Нотна, Поплацк і Усвяць. 31 сакавіка 2013 года сельсавет быў перайменаваны ў Рытанскі[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1406 чалавек[7], з іх 84,5 % — беларусы, 11,9 % — палякі, 2,4 % — рускія[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 118
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 261
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 124. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.