Жуль Сезар Савіньі
Жуль Сезар Савіньі | |
---|---|
фр.: Marie Jules César Lelorgne de Savigny | |
![]() | |
Дата нараджэння | 5 красавіка 1777[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 1851[1][2] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, заолаг, арнітолаг, энтамолаг |
Месца працы | |
Член у | |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Savigny».
|
Жуль Сезар Савіньі (фр.: Marie Jules César Lelorgne de Savigny; 5 красавіка 1777; Провен, Францыя — 5 кастрычніка 1851; Версаль, Францыя) — французскі натураліст і заолаг. Вядомы па сваіх даследаваннях нехрыбтовых, якія насяляюць Егіпет і Сірыю: павукападобных, ракападобных, малюскаў, чарвякоў, складаных асцыдый. Заслугай навукоўца з’яўляецца і ўсталяванне факта гамалогіі ротавых частак насякомых[3].
Жыццё і дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў старадаўнім французскім горадзе Провен, змесцаваным у Шампані.
Ва узросце 16 гадоў для завяршэння навучання адправіўся ў Парыж, дзе з такими натуралістамі як Жан-Батыст Ламрк і Жорж Леапольд Кюўе працаваў у нацыянальным музеі прыродазнаўчай гісторыі.
Здзейсніў падарожжа ў Кітай. Падчас навуковай экспедыцыі Напалеона Банапарта ў Егіпет у 1798—1802 гадах, Савіньі суправаджаў, у якасці заолага, Жофруа Сэнт-Ілера. У экспедыцыі Савіньі займаўся, галоўным чынам, вывучэннем нехрыбтовых. Па вяртанні, Савіньі публікуе паміж 1809 і 1813 годам каля пяцідзесяці даследчых публікацый пра насякомых, на падставе сабраных у гэтай кампаніі матэрыялаў.
У 1817 годзе зрок Савіньі пагоршыўся, і яму давялося на некалькі гадоў спыніць працу.
30 ліпеня 1821 года Савіньі быў абраны чальцом Французскай акадэміі навук[4]. Ён з’яўляўся таксама чальцом шматлікіх замежных акадэмій, у прыватнасці, у 1826 годзе быў абраны карэспандэнтам Прускай Каралеўскай акадэміі навук [5].
У 1824 годзе ён пазбыўся зроку.
Памёр Савіньі у 1851 годзе у Парыжы[6].
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Histoire naturelle des Dorades de Chine", 1798.
- Histoire naturelle et mythologique de l’ibis. París, 1805.
- Description de l'Égypte. París, 1805.
- Système des oiseaux de l'Égypte et de la Syrie, 1811.[7]
- Mémoires sur les animaux sans vertèbres. Ed. d'Éterville & Dufour: Paris, 1816—1820.
Названыя ў гонар навукоўца біялагічныя роды і віды[правіць | правіць зыходнік]
Роды[правіць | правіць зыходнік]
- Savignya DC.
- Savignyella DC.
- Savignia Blackwall, 1833[8]
Віды[правіць | правіць зыходнік]
- Acanthodactylus savignyi Audouin, 1809[9]
- Anachis savignyi Moazzo, 1939
- Ciona savignyi Herdman, 1882
- Diadema savignyi (Audouin, 1809)
- Embia savignyi Westwood, 1837
- Goniopora savignyi (Dana, 1846)
- Hyla savignyi Audouin, 1827
- Leptochelia savignyi (Krøyer, 1842)
- Loimia savignyi M’Intosh, 1885
- Microcosmus savignyi Monniot, 1962
- Ophiactis savignyi J. Müller & Troschel
- Planaxis savignyi Deshayes, 1844
- Pusia savignyi Payraudeau, 1826)
- Sepia savignyi H. de Blainville, 1827
- Siderastrea savignyana H. Milne Edwards & Haime, 1850
- Dynamenella savignii H. Milne Edwards, 1840
- Thais savignyi (Deshayes, 1844)
- Trapelus savignii A.M.C. Duméril & Bibron, 1837
- Trididemnum savignii (Herdman, 1886)
Зноскі
- ↑ а б Marie-Jules César Lelorgue de Savigny // http://sdei.senckenberg.de/biographies/information.php?id=17626 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ The Anatomy of the Mouth-parts and of the Sucking Apparatus of Some Diptera by George Dimmock
- ↑ Académie des sciences. Les membres du passé dont le nom commence par S (фр.).
- ↑ Berlin-Brandenburgische Akademie der Wissenschaften. Marie Jules César LELORGNE de Savigny (ням.).
- ↑ Archives des Yvelines, commune de Versailles, acte de décès 865, année 1851 (page 183/219)
- ↑ Maurice Boubier (1925). L’Évolution de l’ornithologie. Ed. Librairie Félix Alcan. París, Nouvelle collection scientifique : ii + 308 p.
- ↑ Blackwall, J. (1833). "Characters of some undescribed genera and species of Araneidae". London and Edinburgh Philosophical Magazine and Journal of Science ( 3 (3): 104–112.
- ↑ Beolens, Bo; Watkins, Michael; Grayson, Michael (2011). The Eponym Dictionary of Reptiles. Baltimore: Johns Hopkins University Press. pp. 233–234. ISBN 978-1-4214-0135-5.