Журахон Рахмонбердыевіч Рахмонаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Журахон Рахмонбердыевіч Рахмонаў
Імя пры нараджэнні: узб.: Раҳмонов Жўрахон Раҳмонбердиевич
Дата нараджэння: 18 жніўня 1917(1917-08-18)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 7 красавіка 1977(1977-04-07) (59 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства: Сцяг СССР СССРСцяг Кыргызстана
Месца працы:
Прафесія: акцёр
Кар'ера: 1937-1977
Кірунак: Драматычны, трагічны, камедыйны акцёр
Узнагароды:
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 20 years of victory rib.png
30 years of victory rib.png
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Журахон Рахмонбердыевіч Рахмонаў (руск.: Журахон Рахмонов; 18 жніўня 1917, Ош, Кыргызстан — 7 красавіка 1977, Ош, Кыргызстан) — заснавальнік тэатра імя Бабура горада Ош, савецкі кіргізскі акцёр тэатра і кіно, Заслужаны артыст Узбекскай ССР (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Журахон Рахмонаў нарадзіўся 18 жніўня 1917 года ў горадзе Ош ў сям'і служачых. Ён быў адным з заснавальнікаў узбекскага драматычнага тэатра імя Кірава (цяпер імя Бабура) г. Ош. Паступіў артыстам у тэатр у 1937 годзе. Таксама заснавальнікамі Ошскага тэатра імя Кірава з'яўляюцца яго бацька Рахмонберды Мадазімаў1914 года), а таксама яго брат Урынбой Рахмонаў1927 года).

У 1938 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай арміі. Удзельнічаў у Савецка-фінскай вайне, абароне блакаднага Ленінграда, служыў старшым сяржантам 95-й танкавай брыгады 9-га танкавага корпуса 2-га Беларускага фронту. Удзельнічаў у вызваленні Расіі, Украіны, Беларусі, Польшчы, Германіі, узяцці Берліна і Рэйхстага. Узнагароджаны ордэнам «Айчыннай вайны» II ступені (загад 9-ТК № 015/п ад 23 жніўня 1943 года), а таксама шматлікімі медалямі.

Пасля заканчэння вайны Журахон Рахмонаў вярнуўся на працу ў Ошскай дзяржаўны узбекскі музычна-драматычны тэатр імя Бабура і да канца жыцця працаваў там артыстам, сыграў больш за сто роляў у тэатры і кіно. Журахон Рахмонаў памёр 7 красавіка 1977 года і быў пахаваны ў горадзе Ош. На яго пахаванні былі і казалі прамовы першы сакратар Ошскага абкама партыі Султан Ібраімаў і кіраўнікі Ошскаша гарвыканкама.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1971 — «Захар Беркут»
  • 1972 — «Коча» (Вуліца)
  • «Жолбарс» 
  • «Азамат»

Удзельнічаў у шматлікіх канцэртных праграмах.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені (23 жніўня 1943 года)
  • Медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1968/03/02 год)
  • Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» (1968/10/25 год)
  • Медаль «У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970/04/10 год)
  • Знак «25 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» (1970 г.)
  • Медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1975/11/21 год)
  • Заслужаны артыст Узбекскай ССР (5 ліпеня 1974 года)
  • Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Кіргізскай ССР (10 лютага 1968 года)
  • Ударнік 9 пяцігодкі (28 студзеня 1976 года)
  • Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Кіргізскай ССР (28 жніўня 1974 года)
  • Ганаровая грамата Міністэрства культуры Кіргізскай ССР (1957 г.)
  • і шматлікія медалі, як ветэрану Вялікай Айчыннай вайны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энциклопедия Ошской области, раздел «Театральная жизнь», стр.110, изданная Академией Наук Киргизской ССР, 1987 год, город Фрунзе.
  • А. Абдугафуров «Видные сыновья Оша», 2000, город Ош, стр.129-130.
  • А. Абдугафуров «Ошский академический театр», 2010, город Ош, стр.6, 41, 45.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]