Перайсці да зместу

Жэлю Жэлеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жэлю Жэлеў
балг.: Желю Желев
прэзідэнт Балгарыі[d]
22 студзеня 1992 — 22 студзеня 1997
Пераемнік Пётр Стаянаў
member of the Bulgarian National Assembly[d]
10 ліпеня 1990 — 1 жніўня 1990
Пераемнік Yasen Zlatkov[d]
Chairman (President) of Bulgaria[d]
1 жніўня 1990 — 22 студзеня 1992
Папярэднік Nikolai Todorov[d]

Нараджэнне 3 сакавіка 1935(1935-03-03)[1][2][…]
Смерць 30 студзеня 2015(2015-01-30)[3][1][…] (79 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні балг.: Желю Митев Желев
Жонка Maria Zheleva[d]
Грамадзянства
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук ()
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн «Стара планіна» Order 8-September кавалер Вялікага крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча Grand Collar of the Order of Liberty
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жэлю Міцеў Жэлеў (3 сакавіка 1935, Весялінава, Балгарыя — 30 студзеня 2015) — балгарскі філосаф і палітык, першы абраны дэмакратычным шляхам Прэзідэнт Рэспублікі Балгарыі.

Прэзідэнт Балгарыі з 1990 па 1997 гады (займаў пасаду два тэрміны: 1990—1992, 1992—1997).

Жэлю Жэлеў нарадзіўся 3 сакавіка 1935 года ў сяле Весялінава, Шуменская вобласць. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў Другой мужчынскай гімназіі ў Шумен, у 1958 годзе скончыў Сафійскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «філасофія».

Пачаў працоўную дзейнасць сакратаром камітэта ДКМС ў родным сяле, дзе ў 1960 годзе быў прыняты ў БКП.

У 1961—1964 гадах вучыўся ў аспірантуры філасофскага факультэта на кафедры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Сафійскага ўніверсітэта імя Клімента Ахрыдскага. У 1974 годзе абараніў кандыдацкую, а ў 1988 годзе — доктарскую дысертацыі.

У 1975 годзе паступіў на працу ў Інстытут культуры. У 1977—1982 гадах загадчык секцыяй культуры і асобы ў Інстытуце.

У 1967 годзе скончыў працу над кнігай «Фашызм», якая будзе выдадзена толькі 15 гадоў пазней (у 1982 годзе) выдавецтвам «Народная младеж» накладам 10 тысяч асобнікаў. Праз тры тыдні кніга будзе забароненая і канфіскавана з кніжных магазінаў з-за відавочнага падабенства паміж фашысцкай дыктатурай і сацыялістычным ладам. Аднак 6 тысяч асобнікаў будзе ўсё ж прададзена.

Доктар філасофскіх навук (працы ў галіне анталогіі).

Зноскі

  1. 1 2 Zheliu Zhelev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ Schelju Schelew // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
  3. ↑ http://www.bloomberg.com/news/articles/2015-01-30/zhelev-bulgaria-s-first-post-communist-president-dies-at-79 Праверана 30 студзеня 2015.
  4. ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 10 чэрвеня 2024.