Жэпа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мястэчка
Жэпа
сербахарв.: Жепа, Žepa
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
1485
Вышыня цэнтра
590 м
Насельніцтва
  • 2 441 чал. (1991)
Часавы пояс
Тэлефонны код
38
Жэпа на карце Босніі і Герцагавіны
Жэпа (Боснія і Герцагавіна)
Жэпа
Жэпа (Боснія і Герцагавіна)
Жэпа

Жэпа (сербахарв.: Жепа, Žepa) — невялікі населены пункт ва ўсходняй частцы Рэспублікі Сербскай у супольнасці Рагаціца.

У 1991 годзе колькасць насельніцтва Жэпы складала 2 441 чалавек — з іх 2330 баснякоў (95 %), 103 сербаў і 8 іншых югаславаў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жэпа размешчана на паўночны ўсход ад Рагаціцы, на паўднёвы захад ад Срэбраніцы і на паўночны захад ад Вішаграда. Горад знаходзіцца на рэчцы Жэпе, якая ўпадае ў Дрыну, у даліне паміж гарамі Явар і Дэветак.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Баснійскай вайны (1992—1995) Жэпа разам са Срэбраніцай і Гораждзе з’яўлялася адным з трох баснійскіх анклаваў ва ўсходняй Босніі, абложаных сербамі.

Камандуючым 285-й брыгадай, дыслакаванай у Жэпе, быў палкоўнік Аўда Паліч. У красавіку 1993 года Жэпа была абвешчаная «бяспечным раёнам», і ў ёй размясціўся атрад украінскіх міратворцаў. 25 ліпеня 1995 года ў ходзе аперацыі «Ступчаніца 95» Войска Рэспублікі Сербскай блакавала і, пасля перамоваў з камандзірамі баснійцаў, заняло горад. Важную ролю ў мірнай эвакуацыі насельніцтва Жэпы адыграў удзел у перамовах прадстаўніка камандавання сіл ААН палкоўніка УС Украіны Мікалая Верхагляда[uk][1]. У выніку дамоўленасцяў баснійскае насельніцтва пры дапамозе ўкраінскіх вайскоўцаў было эвакуявана з Жэпы ў Сараева[2][3][4][5].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Миротворець Микола Верхогляд: "Я сказав Младічу, що політики його здадуть" (укр.) (25 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2017. Праверана 20 ліпеня 2017.
  2. Totten, Samuel; Bartrop, Paul Robert; Jacobs, Steven Leonard. Dictionary of Genocide: M-Z (неопр.). — Greenwood Press, 2008., p. 483
  3. Velma Šarić. Demographics of Bosnian War Set Out. Institute for War & Peace Reporting (4 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 22 сакавіка 2013.
  4. Marlise Simons. Court Convicts a Bosnian Serb General of Genocide. The New York Times (12 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2012. Праверана 22 сакавіка 2013.
  5. ICTY conviction of Zdravko Tolimir Архівавана 16 красавіка 2015., icty.org; accessed 18 November 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]