Задарожжа (Глыбоцкі раён)
Вёска
Задарожжа
| ||||||||||||||||||||||
Задаро́жжа[1] (трансліт.: Zadarožža, руск.: Задорожье) — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пліскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча магло быць заснаванае ў XV стагоддзі ў часы Казіміра Ягелончыка (1440-1492).
У 1524 годзе згадваюцца люди задорожане Паршчак, Федка Сарочыніч, Загавалы, Клімовічы, Сухарукавічы, якія прадаставілі Жыгімонту Старому лісты Казіміра Ягелончыка, які вызваліў іх ад павіннасцяў і загадаў служыць нароўні з полацкімі мяшчанамі[2].
Задарожжа згадваецца ў Полацкай рэвізіі ў 1552 годзе.
У 1594 годзе збудаваны першы касцёл. У 1601 годзе Жыгімонт ІІІ Ваза па просьбе войскага полацкага Пятра Арахоўскага пацвердзіў фундуш святыні[3].
Да 15 кастрычніка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Драбаўшчынскага сельсавета[4].
Славутасць
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Полоцкие грамоты XIII - начала XVI века. Т. 1.. — Москва: Университет Дмитрия Пожарского, 2015. — С. 193. — ISBN 978-5-91244-137-0.
- ↑ Fibek Jan. Dzieje parafii katolickich i klasztorów na Białorusi. Część pierwsza - Diecezja Witebska. Tom 2. — Łomża, 2016. — С. 477. — ISBN 978-83-87229-14-6.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Задарожжа (Глыбоцкі раён)
