Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Задарожжа)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Мнюта 2. Касцёл.jpg
55°15′51,80″ пн. ш. 27°57′02,87″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Задарожжа
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль неаготыка
Будаўніцтва ???—1910 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000385шыфр 213Г000385
Стан дзейнічае

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Віцебская вобласць)
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — рымска-каталіцкі храм у Задарожжы[1] Глыбоцкага раёна, узведзены ў 1910.

Аб'ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дыван працы Язэпа Драздовіча

У 1902 згарэў стары драўляны касцёл, пасля чаго пачолася будаўніцтва новага мураванага, завершанае ў 1910.

Святыню на сваім малюнку адлюстраваў беларускі мастак Язэп Драздовіч.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры неаготыкі. Магутная 3-нефавая базіліка з 5-граннай апсідай. Галоўны фасад фланкуюць 2-ярусныя 4-гранныя вежы са шпілямі. Сцены рытмічна падзяляюцца ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках высокіх стральчатых аконных праёмаў. У інтэр'еры — стральчатыя скляпенні, над уходам — хоры.

Вакол касцёла бутавая агароджа з 3-аркавай брамай і вуглавой 2-яруснай шатровай званіцай[2].

Зноскі

  1. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне суседняй в. Мнюта 2
  2. Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]