Перайсці да зместу

Залман Ісаакавіч Мірынгоф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Залман Ісаакавіч Мірынгоф
Дата нараджэння 1903
Месца нараджэння
Дата смерці 1942
Месца смерці
Жанр станковы жывапіс[d], партрэт і пейзаж
Вучоба
Член у

Залман Ісаакавіч Мірынгоф (нар. 1903 (па іншых звестках 1905), Віцебск — 1942, Мінск) — беларускі жывапісец.

Скончыў Віцебскі мастацка-практычны інстытут, які потым быў рэарганізаваны ў мастацкі тэхнікум, Акадэмію мастацтваў у Ленінградзе. Вучыўся ў В. Волкава, М. Эндэ, Ф. Фогта, А. Асмёркіна, К. Пятрова-Водкіна. Член Беларускага саюза мастакоў з 1940 года.

Працаваў у станковым жывапісе, пісаў партрэты і пейзажы. 3 канца 1937 года Залман Мірынгоф жыў у Менску. Да гэтага часу ён ужо быў вядомым мастаком у Беларусі. Яго працы выстаўляліся на восеньскай выстаўцы мастакоў БССР (1936), выстаўцы «БССР за 20 гадоў» (1937). Жывапісныя работы З. І. Мірынгофа былі заўважаны і калегамі, і крытыкамі. Залман Ісаакавіч Мірынгоф прымаў удзел ва Усебеларускай выстаўцы выяўленчага мастацтва (1940), дзе экспанавалася яго карціна «Салдаты Заходняга фронту ў М. В. Фрунзэ».

Перад самым пачаткам Вялікай Айчыннай вайны атрымаў заказ на партрэт І. В. Сталіна, які павінен быў упрыгожыць Цэнтральную плошчу Мінска падчас святкавання гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада 1941 года. Мастака не мабілізавалі, а сам ён не рашыўся эвакуіравацца з-за незавершанай карціны. Калі нямецкія войскі занялі Мінск, Залман Ісаакавіч быў у сваёй майстэрні. Мастак трапіў у Мінскае гета, дзе і загінуў у 1942 годзе.

  • Мірынгоф Залман Ісаакавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Віцебска: у 2-х кн. Кн. 2-я — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с. ISBN 985-11-0257-1.