Залман Давідавіч Гільман
Залман Давідавіч Гільман | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 лістапада 1929 (95 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1976) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Залман Давыдавіч Гільман (нар. 17 лістапада 1929, Барысаў, Мінская вобласць) — навуковец у галіне сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці асобная заатэхнія. Доктар сельскагаспадарчых навук (1976), прафесар (1978), ганаровы доктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта (2011). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1992).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева ў 1952 годзе. З мая 1952 года да кастрычніка 1958 года працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Ульянаўскай абласной доследнай станцыі жывёлагадоўлі, у 1959—1965 гадах — намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Яраслаўскай доследнай станцыі Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі СССР (ВІЖ), у 1966—1985 — загадчыкам аддзела свінагадоўлі і тэхналогіі вытворчасці свініны Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі (БелНДІЖ), у 1986—2004 — загадчыкам кафедры асобнай заатэхніі Гродзенскага дзяржаўнага сельгасінстытута (пазней Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт), з 2004 — начальнік навукова-тэхналагічнага аддзела беларускага сельскагаспадарчага ЗАТ «Консул».
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Кіраваў навукова-даследчай работай 30 аспірантаў і 2-х дактарантаў.
Працяглы час быў членам бюро Праблемнага Савета па навукова-даследчай рабоце ў галіне жывёлагадоўлі пры Прэзідыуме Усесаюзнай Акадэміі сельскагаспадарчых навук СССР (УАСГНІЛ), старшынёй камісіі па якасці свініны таго ж Савета; старшынёй Савета па рабоце з пародамі свіней Рэспублікі Беларусь, намеснікам старшыні Усесаюзнага Савета СССР па рабоце з пародамі свіней, намеснікам старшыні Навукова-тэхнічнага Савета па тэхналогіі вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі Рэспублікі Беларусь; членам Навукова-тэхнічнага Савета МСГ СССР, членам міждзяржаўнага ВНУсаўскага Савета па даследаваннях у свінагадоўлі краін СНД, навуковых саветаў па абароне дысертацый пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі (БелНДІЖ) і Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце (ГСГІ), рэдкалегіі часопісаў «Свиноводство» (СССР), «Труды БелНИИЖ» і «Труды ГСХИ».
Браў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы і ўкараненні Дзяржаўных праграм развіцця жывёлагадоўлі, інструкцый, рэкамендацый і настаўленняў па далейшым развіцці гэтай галіны сельскай гаспадаркі і павышэнні яе эфектыўнасці, а таксама ў педагагічнай, грамадска-выхаваўчай рабоце у вышэйшых навучальных установах і культурна-асветнай дзейнасці, спрыялай прыязнаму суіснаванню і супрацоўніцтву краін і народаў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, падручнікаў для ВНУ і тэхнікумаў, даведнікаў, зборнікаў навуковых распрацовак, навукова-папулярных брашур.
- Повышение мясных качеств свиней. Минск «Ураджай», 1972 г., 192 стр.
Абагульнены даследаванні аўтара, досвед перадавых гаспадарак і літаратурныя дадзеныя па пытаннях вызначэння і далейшага павышэння мясной прадукцыйнасці свіней высокаэфектыўнымі селекцыйнымі і тэхналагічнымі метадамі. Разлічана на заатэхнікаў гаспадарак, супрацоўнікаў навукова-даследчых устаноў, выкладчыкаў ВНУ і тэхнікумаў.
- Производство мяса на промышленной основе. Издательство «Знание, Новое в жизни науке и технике». Москва, 1980 г., 63 стр. (Соавтор В. И. Фисинин)
У навукова-папулярным выкладзе абагульнены перадавы досвед эканамічна эфектыўнай вытворчасці мяса свіней і птушкі з выкарыстаннем найноўшых навукова-тэхналагічных распрацовак. Разлічана на работнікаў вытворчых прадпрыемстваў, выкладчыкаў і навучэнцаў сельскагаспадарчых навучальных устаноў, выкладчыкаў грамадскіх арганізацый і іх слухачоў.
- Некоторые неспецифические факторы защиты организма у свиней в зависимости от породной принадлежности / В. А. Стрельцов, В. Т. Сидоров, З. Д. Гильман // Пути увеличения производства и улучшения качества свинины. — Жодино, 1981. — С. 143—144.
- Повышение продуктивности свиней. Минск, «Ураджай» 1982 г., 238 стр.
Разглядаюцца магчымасці далейшага павышэння прадукцыйнасці свіней у працэсе індустрыялізацыі свінагадоўлі, прагрэсіўныя метады племянной работы, узнаўлення статка, гадавання і рацыянальнага выкарыстанне свінаматак на наяўных, рэканструяваных і будаваных свінакомплексах. Разлічана на работнікаў жывёлагадоўлі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і устаноў.
- Промышленная технология на свинофермах. Издательство «Знание, новое в жизни, науке и технике». Москва 1984 г., 64 стр.
На вялікім фактычна матэрыяле ў навукова-папулярным выкладзе абагульнены досвед укаранення прамысловых метадаў вытворчасці свініны на сярэдніх і невялікіх свінафермах. Разлічана на работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, выкладчыкаў і навучэнцаў сельскагаспадарчых навучальных устаноў, выкладчыкаў грамадскіх арганізацый і іх слухачоў.
- Справочник по свиноводству, (соавтор И. Н. Никитчинко). Минск, «Ураджай» 1984 г., 191 стр.
Разлічаны на аператараў ферм і комплексаў, кіраўнікоў і спецыялістаў свінагадоўчых прадпрыемстваў.
- Производство свинины в условиях нечерноземья. Агропромиздат, Ленинградское отделение, 1985 г., 272 стр. (соавторы В. П. Урбан и др.)
Абагульнены перадавы досвед праектавання, рэканструкцыі і комплекснай механізацыі свінагадоўчых прадпрыемстваў; племянной работы і ўзнаўлення статка, тэхналогіі трымання і кармлення жывёл, ветэрынарнай работы, арганізацыі і аплаты працы, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ферм і комплексаў. Разлічана на кіраўнікоў і спецыялістаў свінагадоўчых прадпрыемстваў і ўстаноў.
- Свиноводство. Учебное пособие для сельскохозяйственных техникумов. Минск. «Ураджай» 1989 г., 311стр.
Падрыхтавана адпаведна праграме па спецыяльнасці заатэхнія з улікам найноўшых дасягненняў навукі і досведу перадавых гаспадарак. Уключаны сшытак для лабараторна-практычных заняткаў. Дапушчана і рэкамендавана Міністэрствам сельскай гаспадаркі для выкарыстання як падручнік.
- Свиноводство и технология производства свинины. Учебное пособие, Минск, «Ураджай», 1995 г., 368 стр.
Падрыхтавана адпаведна праграме навучання ў сельскагаспадарчых ВНУ, дапушчана і рэкамендавана Міністэрствам сельскай гаспадаркі для выкарыстання як падручнік.
- Государственные книги племенных свиней разводимых в Белоруссии пород. Изданы Министерством сельского хозяйства Республики Беларусь в 1970,1971,1972,1973,1978,1979,1982 гг., З. Д. Гильман соавтор и редактор.
- Хрюшка человеку и кормилица и лекарь. Брест, издательство «Альтернатива» 2012 г., 46 стр.
Пададзена малавядомая карысная інфармацыя пра біялагічныя асаблівасці, гаспадарча карысныя прыкметы і паводніцкія рэакцыі свіней. Разлічана на шырокае кола чытачоў.
- Суждено жить дружно. Минск: Издательский дом «Звязда», 2013. — 320 стр.
Зборнік публіцыстычных выступленняў і апавяданняў вядомых інтэлектуалаў пра яўрэяў, неабходнасць садзейнічання іх плённага супрацоўніцтва з іншымі народамі і процідзеяння антысемітызму. (З. Д. Гільман складальнік і суаўтар)
Вынаходніцтвы
[правіць | правіць зыходнік]Мае аўтарскія пасведчанні на 14 вынаходніцтваў, у тым ліку на дзве пароды (Беларуская буйная белая — аўтарскае пасведчанне № 47511, Беларуская чорна-стракатая — аўтарскае пасведчанне № 2041) і тры унутрыпародныя тыпы свіней Буйной Белай пароды (БКБ-1 — аўтарскае пасведчанне № 2032, Мінскі — аўтарскае пасведчанне № 5243, Віцебскі — аўтарскае пасведчанне № 5242).
Беларуская буйная белая парода зацверджана Дзяржаўнай камісіяй Расійскай Федэрацыі па выпрабаванні і ахове селекцыйных дасягненняў 28.11.2007 г. і зарэгістравана ў Дзяржаўным рэестры ахоўных селекцыйных дасягненняў Беларусі.
Унутрыпародны тып свіней БКБ-1 зацверджаны Дзяржаўным камітэтам СССР па справах вынаходніцтваў і адкрыццяў і зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры селекцыйных дасягненняў СССР 21.04.1976 г.
Унутрыпародныя тыпы Мінскі і Віцебскі зацверджаны Дзяржаўным камітэтам СССР па справах вынаходніцтваў і адкрыццяў 01.10.1990 г. і зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры селекцыйных дасягненняў СССР 01.03.1991 г.
Беларуская чорна-стракатая парода зацверджана Міністэрствам сельскай гаспадаркі СССР 25.11.1976 г. і зарэгістравана Камітэтам па справах вынаходніцтваў і адкрыццяў пры Савеце Міністраў СССР у Дзяржаўным рэестры селекцыйных дасягненняў СССР.
Жывелы гэтых парод і унутрыпародных тыпаў выкарыстоўваліся ў Беларусі для вытворчасці больш за 80 % свініны і эскпартаваліся ў іншыя краіны.
- «Способ выращивания маток для получения разовых опоросов». Зарегистрировано в Государственном реестре изобретений СССР 20.12.1995 г.[1]
- «Способ выращивания свинок на убой». Зарегистрировано в Государственном реестре изобретений СССР 20.12.1995 г.[2]
- «Способ выращивания свинок». Зарегистрировано в Государственном реестре изобретений СССР 08.01.1989 г.[3]
- «Способ получения сухого продукта из молочной сыворотки „Провилакт“ (его варианты)». Зарегистрировано в Государственном реестре изобретений СССР 15.10.1983 г.[4]
- «Устройство для выявления охоты у свиноматок». Зарегистрировано в Государственном реестре изобретений СССР 01.04.1982 г.[5]
- «Устройство для прижизненного определения толщины шпика у свиней». Зарегистрировано в Государственном реестре изобретений СССР 08.02.1972 г.[6]
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Савета Міністраў СССР, 1980 г.
- Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, 1992 г.
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Узнагароджаны медалямі і дыпломамі выставы дасягненняў Народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і СССР, дыпломам першай ступені і ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь за перамогі ў рэспубліканскіх конкурсах і аглядах прафесійнага майстэрства выкладчыкаў сярэдніх і вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў.
- Шматразова ўзнагароджваўся ганаровымі граматамі і прэміямі аблвыканкамаў, Міністэрства сельскай гаспадаркі, кіраўніцтва арганізацыі і ўстаноў у якіх непасрэдна працаваў.
Зноскі
- ↑ СПОСОБ ВЫРАЩИВАНИЯ МАТОК ДЛЯ ПОЛУЧЕНИЯ РАЗОВЫХ ОПОРОСОВ — Патент РФ 2050131(недаступная спасылка)
- ↑ СПОСОБ ВЫРАЩИВАНИЯ СВИНОК НА УБОЙ — Патент РФ 2050129(недаступная спасылка)
- ↑ Способ выращивания свинок. Авторское свидетельство СССР 1477348
- ↑ Способ получения сухого продукта из молочной сыворотки «провилакт» (его варианты) — Авторское свидетельство СССР 23.10.1987 — SU 1073912 | База патентов СССР
- ↑ Устройство для выявления охоты у свиноматок — Авторское свидетельство СССР 30.07.1982 — SU 946537 | База патентов СССР
- ↑ Устройство для прижизненного определения толщины шпика у свиней. Авторское свидетельство СССР 337105
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гільман Залман Давыдавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 245. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.ggau.by/universitet/pochetnye-doktora/794-gilman-zalman-davidovich
- http://unicat.nlb.by/opac/pls/!search.http_keyword?query=a001%3D%22BY-NLB-ar93615%22&lst_siz=20
- http://www.souz.co.il/clubs/read.html?article=271&Club_ID=1 Архівавана 6 чэрвеня 2021.
- http://www.biblus.ru/Default.aspx?auth=15f1b5&acls=81273 Архівавана 9 жніўня 2017.
- Нарадзіліся 17 лістапада
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Прафесары
- Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
- Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці савецкай жывёлагадоўлі
- Постаці беларускай жывёлагадоўлі