Замошша (археалагічныя помнікі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Замошша — археалагічныя помнікі — гарадзішча і курганны могільнік каля вёскі Замошша Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Гарадзішча[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі паміж азёрамі Шылава і Замошскае. Пляцоўка роўная, памерам 70×30 м, вышынёй 3,5 м. Адкрылі і абследавалі ў 1930-я гады Х. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, абследавалі ў 1955 годзе Л. В. Аляксееў, у 1977 годзе В. І. Шадыра і Л. У. Дучыц. Культурны пласт 1,3 м. У ім знойдзены ляпная кераміка днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур. Датуецца VI ст. да н. э. — III ст. н. э.

Курганны могільнік[правіць | правіць зыходнік]

Могільнік знаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, у лесе. 4 насыпы вышынёй ад 0,8 да 1 м, дыяметрам ад 4 да 6 м. Абследавала ў 1977 годзе, 1979 годзе Л. У. Дучыц (1 курган). Каля асновы насыпа выяўлена вуголле.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]