Заняведамка
Выгляд
Вёска
Заняведамка
|
Заняве́дамка[1] (трансліт.: Zaniaviedamka, руск.: Заневедомка) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блеўчыцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі была ўласнасцю Вайніловічаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Кіявіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1916 годзе дзейнічала земскае народнае вучылішча, якое пасля 1921 года мела статус пачатковай школы. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Чырвоны баявік», па стане на 1933 год працавалі млын і кузня[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1909 год — 63 двары, 420 жыхароў
- 1917 год — 80 двароў, 524 жыхары
- 1997 год — 43 двары, 76 жыхароў
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Заняведамка // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 597. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новікава Г. М. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 597. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх