Дзярэчына
Выгляд
Вёска
Дзярэчына
|
Дзярэ́чына[1] (трансліт.: Dziarečyna, руск.: Деречино) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Блеўчыцкага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Ля зэльвенскага Дзярэчына фіксаваліся прозвішчы Дзерэча, Дзерэчка[2][3]. Было віленскае Дзерэчынскі[4].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вёска знаходзіцца за 21 км у напрамку на поўдзень ад горада Капыль, за 136 км ад Мінска, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы[5].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XIX стагоддзя была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Быстрыцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Праўда», працавалі ветраны млын і кузня[6]. З 1980 па 2008 год — цэнтр Блеўчыцкага сельсавета[7].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1909 год — 84 двары, 526 жыхароў
- 1917 год — 104 двары, 650 жыхароў
- 1971 год — 121 двор, 365 жыхароў
- 1997 год — 87 двароў, 170 жыхароў[5]
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Марыя Іосіфаўна Карпенка — беларуская пісьменніца, журналіст
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89D3-9SFN?i=715&cat=2323279
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-8751-2?i=1027&cat=2323279
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMB-T92H-H?cat=1546535&i=296&lang=pl
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
- ↑ Дзярэчына // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 595. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
- ↑ Решение Копыльского районного Совета депутатов от 19 марта 2008 г. № 37 О преобразовании деревень Копыльского района в агрогородки(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 18 мая 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 163. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Новікава Г. М. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 595. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх