Запаведныя лясы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Запаве́дныя лясы́ — лясныя масівы на тэрыторыі асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і аб'ектаў і каштоўныя ўчасткі лесу, абвешчаныя помнікамі прыроды, якія знаходзяцца пад аховай запаведнага рэжыму. З'яўляюцца эталонамі прыроды, прызначаны для захавання генетычнага фонду жывёл і раслін, натуральных раслінных згуртаванняў і экасістэм, выкарыстоўваюцца для вывучэння прыродных працэсаў у лясах. Частка запаведных лясоў (у запаведніках) абсалютна запаведныя, у іх выключаецца любое ўмяшанне ў прыродныя працэсы.

На Беларусі агульная плошча запаведных лясоў складае каля 1200 тыс. га, у тым ліку лясоў-запаведнікаў і нацыянальных паркаў 240 тыс. га, ландшафтных, біялагічных і гідралагічных заказнікаў каля 800 тыс. га, каштоўных участкаў лесу 5,0 тыс. га. Запаведныя лясы належаць да лясоў 1-й групы, у іх забаронена высечка і іншая лесагаспадарчая дзейнасць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]