З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заразі́ха эльзаская [ 1] [ 2] (Orobanche alsatica ) — паразітная расліна з роду Заразіха (Orobanche ) сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae ).
Аднагадовая [ 3] травяністая расліна. Вышыня 20—40 см. Лісце чаргаванае[ 3] . Кветкі жаўтаватыя або буравата-жоўтыя, часта з ліловым адценнем на адгіне.
Крона і сцябло афарбаваныя аднолькава.
Расце ў Паўночнай Афрыцы (Марока ), Паўднёвай Еўропе і Цэнтральнай Азіі , а таксама ў раёнах з умераным кліматам . На тэрыторыі Беларусі сустракаецца на поўдні.
Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Паразіт дзікай пятрушкі (Peucedanum ) і гладышу (Laserpitium ).
Зноскі
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ Напісанне Заразіха эльзаская ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 6. Мн., 1998. — С. 537.
↑ а б Заразиха эльзасская : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Дзмітрыева С. А. Заразіха // Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 336.
Заразиха эльзасская : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)