Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя бесхларафільныя травяністыярасліны. Сцёблы тоўстыя, мясістыя, простыя або галінастыя, каля асновы звычайна клубне- ці булавападобна патоўшчаныя, з прысоскамі (гаўсторыямі) — відазмененымі каранямі, якімі заразіха прысмоктваецца да каранёў раслін, на якіх яна паразітуе. Лісце чаргаванае або супраціўнае, лускападобнае. Кветкі з трубчастым, двухгубым вяночкам рознага колеру, сабраны ў коласа- ці гронкаладобныя суквецці. Плод — 2—3-створкавая шматнасенная каробачка.
Дзмітрыева С. А. Заразіха // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 336.
Заразиха // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 153—154. — 656 с. — 100 000 экз.(руск.)