Зарына Ібрагімаўна Канапацкая
Зарына Ібрагімаўна Канапацкая | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 жніўня 1978 (46 гадоў) |
Бацька | Ібрагім Барысавіч Канапацкі |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Вядомая як | даследчык беларускіх татар |
Зарына Ібрагімаўна Канапацкая (нар. 7 жніўня 1978) — беларускі вучоны гісторык, Кандыдат гістарычных навук (2005), дачка вядомага беларускага грамадска-палітычнага дзеяча Ібрагіма Канапацкага.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з шляхецкага роду беларускіх татар.
Бацька Ібрагім Барысавіч Канапацкі, маці Ганна Кохна, брат Захар Ібрагімавіч Канапацкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2000 годзе з адзнакай скончыла гістарычны факультэт БДПУ па спецыяльнасці «Гісторыя і замежная мова». У красавіку 2005 года абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Татары ў Беларусі і іх культура. (XIV—XVII стагоддзя)». З верасня 2005 па 2023 год працавала ў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка. З лістапада 2009 заняла пасаду дацэнта. У снежні 2012 года скончыла дактарантуру БДПУ.
З’яўляецца распрацоўшчыкам спецкурсаў «Іслам» і «Гісторыя рэлігійных вераванняў народаў Беларусі», якія ўкаранёны ў вучэбна-адукацыйны працэс на гістарычным факультэце БДПУ, у Інстытуце тэалогіі БДУ, Хрысціянскім адукацыйным цэнтры імя свсв. Мяфодзія і Кірыла пры Экзархаце Беларускай праваслаўнай царквы.
У чэрвені 2006 года праходзіла стажыроўку на базе школы вывучэння Афрыкі і Усходу Універсітэта Лондана па запрашэнні Брытанскай Акадэміі навук. З 2006 года Канапацкая З. І. з’яўляецца членам Асацыяцыі Ісламскіх рукапісаў, членам Камітэта па захаванні і рэстаўрацыі рукапісаў пры Цэнтры вывучэння Сярэдняга Усходу Універсітэта Кембрыджа. З’яўляецца аўтарам-складальнікам каталога найбуйнейшай у Беларусі калекцыі арабскаалфавітных рукапісаў канца XVII — пачатку XX.
У 2008—2009 прымала ўдзел у распрацоўцы вучэбных планаў і вучэбных праграм для студэнтаў спецыяльнасцяў «Гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», «Гісторыя і замежная мова», «Гісторыя і рэлігіязнаўства».
У 2008 годзе праходзіла стажыроўку ў моўным цэнтры «Аль-Фараб» («Al-Farabi») (Каір, Егіпет), дзе атрымала кваліфікацыю выкладчыка арабскай мовы. Мае дыплом 1 катэгорыі турэцкага моўнага цэнтра «Todem» Міжнароднай арганізацыі «Tolerance».
З 2012 г. брала ўдзел у міжнароднай праграме фонду Сораса HESP (High Education Spesial Programm) для выкладчыкаў і даследчыкаў ісламу і ісламазнаўчых дысцыплін.
Пэўны час працавала на факультэце сацыяна-культурных камунікацый БДУ[1].
Восенню 2023 года была затрыманая ГУБАЗіКам нібыта за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.