Засоўеўскі скарб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Засоўеўскі скарб — манетны скарб, знойдзены ў 1974 годзе каля вёскі Засоўе Лагойскага раёна.

Схаваны не пазней 1608 года. Складаўся з 741 сярэбранай, 8 залатых і 5 фальшывых манет. Асноўная частка Засоўеўскага скарба — трохграшовікі часоў Стафана Баторыя (61 экзэмпляр), трохграшовікі (598) і шасціграшовікі (31) Жыгімонта III Вазы. У скарбе былі контрмаркіраваныя паўталеры Іспаніі Карла I і Філіпа II, манеты герцагства Браўншвайг-Вальфенбютэль, Венгрыі, Германскай імперыі, Іспаніі, Іспанскіх Нідэрландаў (Паўднёвых), эрцгерцагства Карынтыя, герцагства Курляндыя, курфюрства Саксонія, Злучанных правінцый, герцагства Цешын, княства Трансільванія, Чэхіі, Турціі. Скарб зберагаецца ў Нумізматычным кабінеце БДУ.