Віктар Астроўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Астроўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 жніўня 1912(1912-08-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 1975(1975-08-31) (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Радаслаў Казіміравіч Астроўскі
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст

Віктар Астроўскі (28 жніўня 1912, в. Засімавічы, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць — 31 жніўня 1975, Лондан, Вялікабрытанія) — беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі, публіцыст, картограф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Р. Астроўскага. Вучыўся на факультэце права Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя, быў членам Беларускага студэнцкага саюза, арганізацыі «Скарынія». Скончыў агранамічны факультэт Пазнаньскага ўніверсітэта (інжынер-аграном). У кастрычніку 1939 г. у Вільні арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў лагераў (срок адбываў у Варкуце, Расія). Яго маці, Антаніна Астроўская, загінула ў лагеры ў Казахстане. З канца 1941 г. у Арміі Андэрса (2-гі Польскі корпус), у складзе якой прымаў удзел у штурме Монтэ-Касіна (Італія, май 1944 г.). З 1946 г. жыў у Вялікабрытаніі, працаваў у вугальных шахтах, потым на працягу 20 гадоў — у друкарні аператарам машынаў. У Лондане жыў на Кэтнар-роўд 57.

Займаўся вывучэннем картаграфіі Беларусі. Аўтар шэрагу кніг па беларускай картаграфіі і старажытных назвах Беларусі, а таксама публіцыстычных брашур і артыкулаў, прысвечаных гісторыі XX ст. і скіраваных супраць апанентаў БЦР — Рады БНР. Усе кнігі выдаваў за ўласны кошт. У 1960-х гг. займаўся выданнем часопіса «Аб’еднаньне». Збіраў калекцыю картаў, якая пасля яго смерці была перададзеная ў Скарынаўскую бібліятэку.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ostrowski W. Spotlight on Byelorussia and her neighbours: material for the historical research ans study compiled. — London, 1959. — 92 с.
  • Ostrowski W. Anti-semitism in Byelorussia and its origin. Material for historical research and study of the subject. — London, 1960. — 77 с.
  • Ostrowski W. Russia, the suburb of hell. From Ivan Kalita to Khrushchev Nikita. — London, 1961. — 83 с.
  • Ostrowski W. Mr. Dean Rusk, "English jargon." UNESCO, politics and Byelorussia; material for historical research and study of the subject. — London, 1962. — 19 с.
  • Ostrowski W. Confusion in English terminology. Discriminatory practices of the BBC and the voice of America. 'White Russians', Russian whites' and Russophile falsifications. — London, 1963. — 4 с.
  • Ostrowski W. The early cartography of Byelorussia : material for historical research and study. — London, 1968.
  • Ostrowski W. The ancient names and early cartography of Byelorussia. — London, 1971. — 20 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; Рэдактар Алег Гардзіенка. — Мн.: Медысонт, 2010. — С. 520. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кніга 18).