Заходне-Капцэвіцкая брахіантыкліналь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Заходне-Капцэвіцкая брахіантыкліналь (ад назвы вёскі Капцэвічы ў Петрыкаўскім раёне) — тэктанічная структура ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, на захадзе Петрыкаўскага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1973 г. сейсмаразведкай па падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых, міжсалявых і верхнесаляносных дэвонскіх адкладах.

Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах Заходне-Капцэвіцкая брахіантыкліналь субшыротнага распасцірання ў межах блока, абмежаванага з усіх бакоў разрыўнымі парушэннямі. Заходняя перыкліналь яе зрэзана Паўднёва-Жыткавіцкім разломам. Памеры 6×2 км. Амплітуда 100 м. Структурны план міжсалявых адкладаў у агульных рысах супадае з структурным планам падсалявых, скляпенне падняцця ссунута на 2 км на ўсход. Памеры Заходне-Капцэвіцкай брахіантыкліналі 8×3 км. Амплітуда 100 м. Фарміравалася ў лебядзянскі час позняга дэвону і ў каменнавугальны час.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]