Збароў
Выгляд
(Пасля перасылкі з Збароў, Рагачоўскі раён)
Вёска
Збароў
|
Збаро́ў[1] (трансліт.: Zbaroŭ, руск.: Зборов) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Збароўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ў 1756 годзе як вёска Збарова ў Задняпроўскім войтаўстве Рагачоўскага староства[2].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (2-е тысячагоддзе да н.э. — 1-е тысячагоддзе н.э.), за 1 км на ўсход ад вёскі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000624
- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (X — XIII стагоддзі), за 2,5 — 3 км на ўсход ад вёскі, у лесе — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000625
- Агаленне «Збарова», за 1,9 км на паўночны захад ад вёскі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэня.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Кірыл Нікіфаравіч Осіпаў (1907—1975), Герой Савецкага Саюза (1941)[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ LVIA, f. 525, ap. 8, b. 745, l. 12.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 453.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх