Званочак шыракалісты
| Званочак шыракалісты | |||||||||||||||||||
| Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Campanula latifolia L. | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Званочак шыракалісты (Campánula latifólia) — тыпавы від роду Званочак сямейства званочкавыя[1].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]

Званочак шыракалісты — шматгадовая травяністая расліна 60-120 см у вышыню з магутным карэнішчам і верацянопадобнымі патоўшчанымі бакавымі каранямі.
Прыкаранёвыя лісты даўгавата-яйкападобныя, з кароткімі хвосцікамі.
Суквецці пэндзлепадобныя. Кветкі буйныя, фіялетавага колеру, з яйкападобна-ланцэтнымі чашалісцікамі.
Плод — каробачка з трыма порамі ля аснавання. Насенне светла-карычневага колеру, яйкападобнае, некалькі плоскае.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Расліна сустракаецца ў Еўропе, а таксама ў Альпах і Гімалаях[2].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Званочак шыракалісты выкарыстоўваецца ў кветаводстве як дэкаратыўная расліна для групавых пасадак. Выкарыстоўваецца таксама для складання букетаў.
Таксанамічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]У сінаніміку віду ўваходзяць[3]:
- Campanula macrantha (Fisch. ex Sims) Hook.
- Drymocodon latifolium (L.) Fourr.
- Trachelioides latifolia (L.) Opiz
Зноскі
- ↑ Званочак шыракалісты: інфармацыя на сайце IPNI (англ.) (Праверана 18 чэрвеня 2013)
- ↑ Linnés: Карта ареала Колокольчика широколистного (Campanula latifolia) (Праверана 18 чэрвеня 2013) (руск.)
- ↑ Паводле The Plant List. Гл. картку расліны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Губанов И. А. и др. 1245. Campanula latifolia L. — Колокольчик широколистный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3 т. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл., 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 284. — ISBN 5-87317-163-7
- Otto Schmeil, Jost Fitschen, Siegmund Seibold: Flora von Deutschland und angrenzender Länder, 93. Auflage, Quelle & Meyer Verlag GmbH & Co., Wiebelsheim 2003, ISBN 3-494-01413-2. (ням.)
- Hans-Joachim Zündorf, Karl-Friedrich Günther, Heiko Korsch und Werner Westhus (Hrsg.): Flora von Thüringen. Weissdorn-Verlag, Jena 2006, ISBN 3-936055-09-2. (ням.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. IV катэгорыя (NT) |
- Linnés: Карта ареала Колокольчика широколистного (Campanula latifolia) (Праверана 18 чэрвеня 2013) (руск.)
- Колокольчик широколистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
