Таўстадзюб звычайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Звычайны таўстадзюб)
Таўстадзюб звычайны

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Coccothraustes coccothraustes Linnaeus, 1758

Арэал
выява

     Толькі гняздуе      Круглы год

     Раёны міграцыі
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179170
NCBI  37609
FW  369531

Таўстадзюб звычайны, дубанос (Coccothraustes coccothraustes) — птушка сямейства ўюрковых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 16-18 см, размах крылаў 29-33 см. Масіўны, з вялікай галавой і моцнай, тоўстай, канічнай шэра-блакітнай дзюбай. Карычневы з белай паласой на чорна-гранатавых крылах і з белым канцом хваста. Самка больш светлая, чым самец. Маладыя палева-карычневыя з цёмнымі плямкамі і карычнева-аранжавай дзюбай. Голас: позыў — кароткае пранізлівае «цык… цык» або адрывістае «цыы-цы», у песню ўстаўляе двухскладовае, гарлавое «гуаўк».

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал разарваны; Еўропа (акрамя поўначы), Малая Азія, праз Цэнтральню Азію да Японіі ўключна, а таксама ў раёне верхняга Інда і Амудар’і, Паўночна-Заходняя Афрыка. Адзначаны ў Ісландыі, на Фарэрскіх астравах, Мадэйры.

Насяляе лісцевыя або мяшаныя дрэвастоі, паркі, могілкі, сады (часцей там, дзе ёсць дуб, бук ці граб). На поўдні Сібіры — лесастэп. У Татрах даходзіць да 1350 м над узроўнем мора.

Папуляцыі з паўднёвай і заходняй частак арэала аселыя, іншыя качуючыя або пералётныя. Месца зімовак: у паўднёвай і заходняй частках арэала, а таксама Малой Азіі, Блізкім Усходзе, Егіпце і Усходняй Азіі.

На Беларусі нешматлікі на гнездаванні пералётны від, найбольш пашыраны ў паўднёвай частцы; часам у невялікай колькасці зімуе.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца насеннем дрэў, пладамі крушыны, рабіны, чаромхі, костачкамі вішні і інш.

Гняздо слаба замаскіраванае, звычайна на вышыні 4-7 м, «уціснутае» ў развілку ніжніх галін (не прымацаванае), далёка ад ствала. З няшчыльна ўкладзеных галінак лісцевых дрэў, унутры тонкія галінкі і лісце траў; высцілка з лішайнікаў і карэньчыкаў (часам з прымессю моху, валосся і шэрсці).

Яйкі

Яйкі (4-5, часам 2-7) даволі падоўжаныя, вузкі канец тупа заканчваецца, часам грушападобныя, светла-блакітныя або светла-зеленаватыя, светла-шэра-зялёныя; глыбокія крапінкі і рыскі шэра-аліўкавага або шэрага колеру, паверхневыя — шэра-аліўкавыя (цямнейшыя) ці чорна-карычневыя. Памеры: 24 х 17,5 мм.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • C. c. coccothraustes (сінонім C. c. insularis-syrorium) — большая частка Еўропы і на ўсходзе да р. Амур;
  • C. c. nigricans — паўднёвы ўсход Еўропы, Крым, Каўказ, поўнач Ірана, Малая Азія;
  • C. c. buvryi — Паўночна-Заходняя Афрыка;
  • C. c. humii — Цэнтральная Азія (Цянь-Шань, Афганістан), Індыя;
  • C. c. japonicusСахалін, Японія, паўднёвы ўсход Кітая.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X