Таўстадзюб звычайны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Таўстадзюб звычайны
Coccothraustes coccothraustes 1 (Martin Mecnarowski).jpg
Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Coccothraustes coccothraustes Linnaeus, 1758

Арэал
выява

     Толькі гняздуе      Круглы год

     Раёны міграцыі
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179170
NCBI  37609
FW  369531

Таўстадзюб звычайны, дубанос (Coccothraustes coccothraustes) — птушка сямейства ўюрковых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 16-18 см, размах крылаў 29-33 см. Масiўны, з вялiкай галавой i моцнай, тоўстай, канічнай шэра-блакiтнай дзюбай. Карычневы з белай паласой на чорна-гранатавых крылах і з белым канцом хваста. Самка больш светлая, чым самец. Маладыя палева-карычневыя з цёмнымі плямкамі і карычнева-аранжавай дзюбай. Голас: позыў — кароткае пранiзлiвае «цык… цык» або адрывістае «цыы-цы», у песню ўстаўляе двухскладовае, гарлавое «гуаўк».

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал разарваны; Еўропа (акрамя поўначы), Малая Азія, праз Цэнтральню Азiю да Японii ўключна, а таксама ў раёне верхняга Інда i Амудар’i, Паўночна-Заходняя Афрыка. Адзначаны ў Iсландыi, на Фарэрскіх а-вах, Мадэйры.

Насяляе лiсцевыя або мяшаныя дрэвастоі, паркi, могiлкi, сады (часцей там, дзе ёсць дуб, бук цi граб). На поўдні Сібіры — лесастэп. У Татрах даходзiць да 1350 м над узроўнем мора.

Папуляцыi з паўднёвай i заходняй частак арэала аселыя, іншыя качуючыя або пералётныя. Месца зiмовак: у паўднёвай i заходняй частках арэала, а таксама Малой Азii, Блізкім Усходзе, Егiпце i Усходняй Азii.

На Беларусі нешматлікі на гнездаванні пералётны від, найбольш пашыраны ў паўднёвай частцы; часам у невялікай колькасці зімуе.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца насеннем дрэў, пладамі крушыны, рабіны, чаромхі, костачкамі вішні і інш.

Гняздо слаба замаскiраванае, звычайна на вышынi 4-7 м, «уцiснутае» у развiлку нiжнiх галiн (не прымацаванае), далёка ад ствала. З няшчыльна ўкладзеных галiнак лiсцевых дрэў, унутры тонкiя галiнкi i лiсце траў; высцiлка з лішайнікаў i карэньчыкаў (часам з прымессю моху, валосся i шэрсцi).

Яйкі

Яйкi (4-5, часам 2-7) даволi падоўжаныя, вузкi канец тупа заканчваецца, часам грушападобныя, светла-блакiтныя або светла-зеленаватыя, светла-шэра-зялёныя; глыбокія крапінкі i рыскі шэра-алiўкавага або шэрага колеру, паверхневыя — шэра-алiўкавыя (цямнейшыя) цi чорна-карычневыя. Памеры: 24 х 17,5 мм.

Падвiды[правіць | правіць зыходнік]

  • С. c. coccothraustes (ciн. C. c. insularis-syrorium) — большая частка Еўропы i на ўсходзе да р. Амур;
  • C. c. nigricans — паўднёвы ўсход Еўропы, Крым, Каўказ, поўнач Iрана, Малая Азія;
  • C. c. buvryi — Паўночна-Заходняя Афрыка;
  • С. с. humii — Цэнтральная Азiя (Цянь-Шань, Афганістан), Iндыя;
  • C. c. japonicusСахалін, Японія, паўднёвы ўсход Кiтая.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X