Злачынства ў Траццяках

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
месца злачынства (Польшча)
месца злачынства
месца злачынства
Месца злачынства на карце Польскай Рэспублікі 1918—1939 гадоў

Злачынства ў Траццяках — забойства і рабункі, здзейсненыя 17 верасня 1939 года ў асадзе Траццякі гміны Вялікія Эйсманты Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. Пацярпелымі была сям'я Межэеўскіх; падазронымі ў злачынстве — ўзброеная група камуністаў, якая складалася з жыхароў суседняй вёскі Кордзікі. Забойства адбылося ва ўмовах безуладдзя, якое прысутнічала на паўночна-ўсходніх землях Польскай Рэспублікі ў першыя дні пасля нападу СССР на Польшчу ў верасні 1939 года.

Гістарычны фон[правіць | правіць зыходнік]

Паводле тэзісу Альфонса Крыніцкага і Віктара Арміцкага, тэрыторыя гміны Вялікія Эйсманты ўваходзіла ў склад сціслага беларуска-польскага абшару, што азначае, што праваслаўнае беларускае насельніцтва пераважала на вясковых тэрыторыях, а ў большых населеных пунктах дамінавалі палякі[1]. Паводле агульнага спісу на 1921 год, у гміне жыло 4246 чалавек, у тым ліку 2395 (56%) палякаў, 1833 (43%) беларусаў, 15 яўрэяў, 2 літоўцаў і 1 немец[2]. У міжваенныя гады на тэрыторыі гміны адбывалася інтэнсіўнае польскае асадніцтва, у часе якога было створана некалькі пасёлкаў ваенных асаднікаў[3]. Іх прысутнасць мела на мэце ўзмацніць сувязь гэтых зямель з Польшчай, аднак прывяла да паглыблення напружанасці па нацыянальнай прыкмеце[4][5].

Пасля наступлення Чырвонай Арміі на Польшчу ў верасні 1939 года на тэрыторыі Гродзенскага павету актывізаваліся ўзброеныя групы сялян і рэцыдывістаў, як правіла беларускай або яўрэйскай нацыянальнасці, якія дзейнічалі з інспірацыі СССР. Яны здзяйснялі забойствы і рабаванне багацейшых жыхароў, чыноўнікаў, паліцэйскіх і салдат Польскага войска, як правіла польскай нацыянальнасці[6].

Ход падзеяў[правіць | правіць зыходнік]

У асадзе, якая была створана пасля падзелу аднаго з фальваркаў, жылі муж і жонка Мяжэеўскія разам са сваячніцай — людзі незацікаўленыя палітыкай і мала вядомыя ў наваколлі. Аднак, яны мелі даволі багатае памяшканне (паводле іншай версіі, былі ўладальнікамі маёнтка ў гміне Малая Бераставіца). 17 верасня з'явілася ўзброеная група камуністаў з суседняй вёскі Кордзікі, з мэтай рабаўніцтва. Галіна Трусевіч пабегла тады ў вёску Траццякі за дапамогай. У вёсцы ў той час ужо паспеў сфарміравацца прасавецкі рэвалюцыйны камітэт, які Трусевіч праінфармавала пра пагрозу і папрасіла, каб той іх выратаваў. Яна атрымала абяцанне, аднак камуністы з Траццякоў чакалі з дапамогай. Калі яны прыбылі на месца, Межэеўскія былі мёртвымі, а іх забойцы бралі з сабой рэчы з дому[7].

Пасля нейкага часу адбылася спрэчка паміж некаторымі жыхарамі вёскі Траццякі і Малыя Жукевічы, а таксама камуністамі з Кордзікаў наконт спосабу падзелу маёмасці Межэеўскіх. Высветлілася, што рэвалюцыйны камітэт ў Траццяках ад пачатку быў у змове з забойцамі, з якімі планаваў падзяліцца здабычай, і таму не дапамог Межэеўскім[7].

Зноскі

  1. Stosunki polsko-białoruskie przed wrześniem 1939 // Polacy…. — С. 31.
  2. Skorowidz…. — С. 41.
  3. Mordy i grabieże po 17 września 1939 roku // Polacy…. — С. 91—97.
  4. Stosunki polsko-białoruskie przed wrześniem 1939 // Polacy…. — С. 25—43.
  5. Białorusini w II Rzeczypospolitej // Białoruś. — С. 80—111.
  6. Mordy i grabieże po 17 września 1939 roku // Polacy…. — С. 99.
  7. 7,0 7,1 Mordy i grabieże po 17 września 1939 roku // Polacy…. — С. 74—75.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]