Яўген Васілевіч Мірановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Васілевіч Мірановіч
польск.: Eugeniusz Mironowicz

Дата нараджэння 2 верасня 1955(1955-09-02) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, гісторык, публіцыст
Навуковая сфера гісторыя[1], публіцыстыка[1], social engagement[d][1] і палітычная дзейнасць[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук, навуковы прафесар[d][2] (11 лютага 2009), габілітаваны доктар[3] (29 лістапада 2000) і доктарская ступень[d][3] (6 верасня 1990)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Jerzy Tomaszewski[d][4]
Член у
Узнагароды
сярэбраны крыж Заслугі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яўген Васілевіч Мірановіч (2 верасня 1955) — беларускі і польскі гісторык, грамадска-культурны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на Беласточчыне. У 1980 годзе скончыў філіял Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку (факультэт гуманітарных навук).

Галоўныя кірункі даследаванняў — беларуска-польскія стасункі, беларускі нацыянальны рух у Польшчы, найноўшая гісторыя Польшчы і Беларусі. Доктарскую дысертацыю на тэму «Беларуская нацыянальная меншасць у Народнай Польшчы (1944—1949)» абараніў у 1990 на факультэце журналістыкі і палітычных навук Варшаўскага ўніверсітэта, а габілітацыю «Нацыянальная палітыка Польскай Народнай Рэспублікі» ў 2000 на факультэце гістарычных навук таго ж універсітэта.

Я. Мірановіч — адзін з ініцыятараў стварэння ў 1990 годзе Беларускага дэмакратычнага аб'яднання. З 1992 г. галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва», з 1997 — старшыня яго праграмнай рады.

Яўген Мірановіч — загадчык кафедры беларускай культуры Беластоцкага ўніверсітэта, аўтар шэрагу кніг, навуковых і публіцыстычных артыкулаў. Рэдактар часопіса «Białoruskie Zeszyty Historyczne»

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Навейшая гісторыя Беларусі. — Беласток : Rada Programowa Tygodnika «Niwa», 1999. — 270 с.
  • Найноўшая гісторыя Беларусі. — Санкт-Пецярбург : Неўскі прасцяг, 2003. — 243 с.
  • Беларусы ў Польшчы (1918―1949): [пераклад з польскай мовы]. — Вільня [Вільнюс] : Інстытут беларусістыкі; Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 191 с.
  • Białorusini w Polsce, 1944—1949, Warszawa, 1993.
  • Mniejszości narodowe w Polsce, (у суаўтарстве), Warszawa, 1998.
  • Polityka narodowościowa PRL, Białystok, 2000.
  • Historia Białorusi (X—XX w.), Podręcznik dla liceów ogólnokształcących, Białystok, 2001.

Зноскі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Polish Science Праверана 7 снежня 2022.
  3. а б Polish Science Праверана 17 снежня 2022.
  4. https://nauka-polska.pl/#/profile/research?id=65816 Праверана 5 лютага 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]