Змеявік
Змеявік | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Наменклатурны тып | |||||||||||||||||
|
Змеяві́к[4] (Bistorta) — род кветкавых раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae). Налічвае каля 30[4] відаў.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым карэнішчам, звычайна змеепадобнай формы. Сцёблы прамастойныя. Лісце простае, завостранае на канцах, чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы. Сцябловае лісце з невялікімі ліставымі пласцінкамі на кароткіх чаранках, з доўгімі похвамі. Прыкаранёвае — буйное і на доўгіх чаранках. Кветкі ружовага або ружова-белаватага колеру, у гронкападобных суквеццях. Плод — сухі арэшак трохграннай формы.
У змеявіка жывароднага (Bistorta vivipara) кветкі ніжняй часткі суквецця відазменены ў клубеньчыкі, служачыя вегетатыўнаму размнажэнню[4].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Расліны роду распаўсюджаны ў Паўночным паўшар’і, пераважна ў горных раёнах Азіі.
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя, таніданосныя (у кветках да 25 % дубільных рэчываў[4]), меданосныя і дэкаратыўныя расліны[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Звесткі пра род Bistorta у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ а б в г д Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вынаеў Г. У. Змеявік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 96. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Змеевик — род Bistorta: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Bistorta (англ.) // The Plant List
- Змеевик — лекарственное растение // Образовательный портал «Живая планета» (руск.)
- Flora of North America (англ.)