Зміцер Кісель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зміцер Кісель
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 24 мая 1962(1962-05-24)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 30 верасня 2005(2005-09-30) (43 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Бацька: Уладзімір Кісель
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: публіцыст, журналіст

Зміцер Уладзіміравіч Кісель (24 мая 1963, Гродна — 30 верасня 2005, Гродна) — беларускі публіцыст, журналіст, гісторык, грамадскі дзеяч Гарадзеншчыны, сын вядомага антысавецкага падпольшчыка Уладзіміра Кісяля.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства было няпростае. Яго бацькі пасля рэпрэсій за антысавецкую дзейнасць былі рэабілітаваныя толькі ў 1960 годзе. Уладзімір Кісель, бацька Зміцера, быў настаўнікам, удзельнікам антысавецкага падпольнага руху. Арыштаваны ў 1949 годзе ў Гродне, прайшоў канцлагеры і турму.

Зміцер Кісель атрымаў у сям’і беларускае выхаванне. Сям’я была адная з тых выпадкаў, дзе выхаваньне — Беларусь па-над усім. Скончыў сярэднюю школу, захапляўся ветразевым спортам. Пасля скончыў завочна на гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. У студэнцкі час пасябраваў з Яўгенам Вапай, Міхалам Андрасюком, Янкай Морданям і іншымі прадстаўнікамі беларусаў Беласточчыны. Міхал Андрасюк не раз узгадваў, які добры час ён правёў са Зміцерам і што гэта былі за сустрэчы.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя Зміцер Кісель пачынае актыўную грамадска-асветніцкую дзейнасць. Узначальваў навуковую суполку маладзі імя Максіма Багдановіча. Ідэя выдаваць уласную газету ў сяброў суполкі нарадзілася перад Калядамі 1988 года. У госці да іх прыехалі тады Янка Мордань, беларускі дзеяч з Беласточчыны і Надзея Артымовіч. Пра сваё выданне размова пайшла пад час сустрэчы ў музеі Багдановіча. Мінчукі тады ўжо мелі свае газеты і правінцыялы, вырашылі, што і ім час стварыць сваё выданне. Члены спрачаліся вакол назвы газеты: Зміцер прапаноўваў «Гараднічанка», хтосьці іншы -«Гарадніца», але ў рэшце перамагла прапанова мастака Міхася Баярчука — «Рэанімова». Першы наш нумар выйшаў на пачатку 1989 года. Яго адметнасцю было тое, што там упершыню ў беларускім друку з'явіліся словы і ноты «Магутнага Божа», перададзеныя гарадзенскім сябрам беластоцкімі беларусамі.

На той нумар сябры суполкі імя Максіма Багдановіча збіралі ўласныя грошы. Данута Бічэль-Загнетава звязвалася з Мінскам. Беларускія газеты друкаваліся тады ў Літве, у Літоўскім Доме друку. У адной з камуністычных газетаў у Вільні працаваў беларускі хлопец, які і дапамагаў. Літоўцы бралі з нашых патрыётаў вялізныя грошы, а менавіта 10 капеек за друкаваную старонку.

Нумары на машынцы набірала Данута Янаўна, затым рабілі макет і везлі ў Вільню, альбо перадавалі праз Мінск. З распаўсюджаннем праблем не было — увесь тыраж разлятаўся за некалькі гадзін.

У 1995 годзе на Свіслацкіх гарадскіх могілках была адшукана магіла Віктара Каліноўскага — ідэолага беларускага нацыянальнага руху і старэйшага брата Канстанціна Каліноўскага, які быў кіраўніком збройнага вызваленчага паўстання супраць расійскай імперыі. Аднаўленнем магілы і памятнага крыжа займаўся Зміцер Кісель, а таксама мясцовы грамадскі актывіст Віктар Трэшчановіч, Юрась Мацко з Гродна. Неўзабаве па прапанове Гродзенскіх філій партыі Грамада (БСДГ) і грамадскага аб'яднання «Фонд імя Льва Сапегі», якія былі першымі арганізатарамі масавага ўшанавання памяці загінуўшых змагароў, Дзень памяці паўстанцаў 1863-га года пераўтварыўся ў агульнанацыянальны фестываль.

Журналістыка[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя грамадскай дзейнасці, свой след Зміцер Уладзіміравіч пакінуў і ў журналістыцы. З 90-х гадоў працаваў у тыднёвіку беларусаў у Беластоку «Ніва», Радыё Рацыя і гарадзенскай газеце Пагоня.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Апошнія 3 гады Зміцер Кісель вельмі хварэў, было слабое сэрца, а яшчэ большаю хваробаю стаў алкаголь. Менавіта ён замяняў адзіноту, тую жудасную адзіноту. Яго адзінота была ўнутры, яна як словы Леаніда Філатава «Гэта чалавек, якога ведаюць усе і не ведае аніхто». За суткі да смерці Зміцер Кісель павярнуўся з Беластоку, дзе быў у сяброў. Як стала вядомым, то прыехаўшы дамоў ён прылёг на канапу, дзе і сустрэў вечны сон. Цела Зміцера Уладзіміравіча знайшлі праз некалькі суткаў, бо жыў сам.

Памёр ва ўзросце 43-х год у сваёй кватэры (Гродна) 30 верасня 2005 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]