Надзея Артымовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Надзея Артымовіч
польск.: Nadzieja Artymowicz
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 18 лютага 1946(1946-02-18) (72 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: паэтэса, пісьменніца
Мова твораў: польская мова і беларуская
Узнагароды:
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы

Надзе́я Артымо́віч (польск.: Nadzieja Artymowicz; нар. 18 лютага 1946, Аўгустова, Бельскі пав., Польшча) — беларуская паэтэса ў Польшчы. Пачала друкавацца ў 1970.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства Надзеі Артымовіч прайшло ў Бельску-Падляшскім, тут яна хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Тарашкевіча. У 1965-67 вывучала рускую філалогію на настаўніцкіх курсах у Беластоку, а ў наступныя гады — беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, які закончыла ў 1972. Пасля жыла і працавала (у т.л. перакладчыцай) у Варшаве. Член Саюза польскіх пісьменнікаў з 1986. На пенсіі, жыве ў Бельску-Падляшскім.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Паэтычны дэбют Надзеі Артымовіч адбыўся ў газеце «Ніва» («Ой, ляцелі гусі»). На працягу 1970-75 г. тут было надрукавана 13 прапанаваных паэтэсай вершаў. Пачынаючы з 1976 выйшлі новыя вершы, якіх ужо нямала друкавалася на старонках «Нівы», у «Беларускім календары», часопісе «Маладосць» і інш. Многія з іх датычаць працэсу духоўнай адаптацыі асоб, якія ва ўмовах індустрыялізацыі апынуліся ў віры жыцця вялікіх гарадоў; паэтэса асэнсоўвае гэта, пазбягаючы плыткага сентыменталізму і настальгіі па адыходзячай традыцыйнай вёсцы. У вершах «Мой родны горад», «Грудка зямлі», «Ёсць тое», «П'ю прагна» гучаць патрыятычныя матывы, увасабленнем якіх ёсць пакінуты родны кут, зямля дзяцінства; для іх характэрны ідэйны і эмацыйны зарад, вера і здаровы аптымізм. Значныя мастацкія вартасці выяўляе лірыка кахання (цыкл «Мы так блізка сябе»). Выразна паэтэса паказала сваю творчую манеру ў вялікім цыкле рэфлексійных вершаў «Варшаўскія пейзажы», водгук на разнастайныя праявы жыцця знайшоў тут адлюстраванне як у дыяпазоне праблем, так і ў мастацкіх сродках іх выяўлення.

Зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • «We śnie w bólu słowa» (1979)
  • «Роздумы» (1981)
  • «Сезон у белых пейзажах» (1990)
  • «З неспакойных дарог» (1993)
  • «Дзверы» (1994, разам з Алесем Разанавым)
  • «Лагодны час» (1998)
  • «Адплывае спакойнае неба» (1999)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Туронак Ю. Пейзажы Надзеі Артымовіч // Ніва. 1978. 3 верасня.