Зукар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зукар
араб. زقر
Zuqar.jpg
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча120 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
13°58′34″ пн. ш. 42°45′13″ у. д.HGЯO
АкваторыяЧырвонае мора
Краіна
Зукар (Емен)
Зукар
Зукар

Зукар (араб. ازقر‎‎) — найбуйнейшы востраў архіпелага Ханіш у Чырвоным моры. Уваходзіць у склад Емена. Плошча сушы - 120 км². Ненаселены.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Зукар месціцца на поўдні Чырвонага мора ў 210 км на паўднёвы захад ад горада Сана, сталіцы Емена. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 18,42 км. Найбольшая шырыня — 12 км. Зукар складаецца з дзвюх частак — вялікай паўночнай і малой паўднёвай, аб'яднаных кароткім перасмыкам (1,69 км у шырыню). Кожная частка — паверхня вулкана. Найвышэйшы пункт — гара Зукар (571 м) на поўначы вострава. Берагі скалістыя. Толькі ў некаторых месцах вылучаюцца камяністыя пляжы.

Клімат трапічны пустынны. Найбольш спякотны месяц — жнівень, калі тэмпература паветра вагаецца ад +24°C да +35°C, найбольш прахалодны — снежань з ваганнем ад +15°C да +27°C. Ападкі ў выглядзе дажджу здараюцца пераважна ў ліпені і жніўні дзякуючы вільготнаму мусону з Індыйскага акіяна, аднак іх колькасць рэдка перавышае 2 мм у месяц.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

З-за засушлівага клімата і шчолачных вулканічных глебаў, флора і фаўна вострава Зукар вельмі бедныя. На скалах сезонна спыняюцца пералётныя птушкі. Аднак прыбярэжныя воды славяцца сваім багаццем. Іх насяляюць дэльфіны, марскія чарапахі, рэдкія віды рыб і каралаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVII - пачатку XX стст. востраў Зукар фармальна належыў Асманскай імперыі, выкарыстоўваўся арабскімі гандлярамі і піратамі ў якасці часовай базы. З 1967 г. у складзе еменскіх тэрыторый. У 1993 - 1998 гг. на востраў Зукар таксама прэтэндавала Эрытрэя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]