Перайсці да зместу

Зялёны конік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зялёны конік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tettigonia viridissima Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  62794
EOL  859567
FW  262554

Зялёны конік (Tettigonia viridissima) — від насякомых надсямейства конікавых.

Цела даўжынёй 27-42 мм, светла-зялёнага колеру. Вусікі даўжэйшыя за цела, шматчленікавыя. На брушку ў самак доўгі шаблепадобны яйцаклад. Надкрылы ў самцоў маюць орган стракатання. Заднія ногі скакальныя, на галёнках пярэдніх ног органы слыху.

Пашыраны ў краінах з цёплым і ўмераным кліматам. Сустракаецца ў Еўропе, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Сібіры, на Далёкім Усходзе, на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. На Беларусі трапляецца ў садах, на сенажацях, лясных палянах.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца дробнымі насякомымі і раслінамі.

Развіццё з няпоўным ператварэннем. За год даюць адну генерацыю. Яйцы зімуюць у глебе.

  • В. П. Прыстаўка. Зялёны конік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.