Перайсці да зместу

Зямля Саннікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зямля Саннікава — востраў-прывід у Паўночным Ледавітым акіяне, які нібыта бачылі некаторыя даследчыкі на поўнач ад Новасібірскіх астравоў.

Сведчанні і пошукі

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню пра яго паведаміў у 1811 годзе, здабываючы пясца на паўночных берагах Новасібірскіх астравоў, прамысловец Якаў Саннікаў, дасведчаны палярны вандроўца, які раней адкрыў астравы Стаўбавы і Фадзееўскі. Ён выказаў меркаванне аб існаванні «шырокай зямлі» на поўнач ад вострава Кацельны. Па словах паляўнічага, над морам падымаліся «высокія каменныя горы».

У 1937 годзе савецкі ледакол «Садко» падчас свайго дрэйфу прайшоў каля мяркуемага вострава і з поўдня, і з усходу, і з поўначы — але нічога, акрамя акіянскіх ільдоў, не знайшоў. Па просьбе акадэміка У. А. Обручава ў той жа раён былі пасланыя самалёты арктычнай авіяцыі. Аднак, нягледзячы на ўсе намаганні, і гэтыя пошукі далі адмоўны вынік: было ўстаноўлена, што Зямлі Саннікава не існуе.