Зянон Пяткевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Зянон Пяткевіч
Zenon Pietkiewicz.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

27 мая 1862(1862-05-27)

Месца нараджэння:

Рэчыцкі павет[d], Мінская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці:

3 ліпеня 1932(1932-07-03) (70 гадоў)

Месца смерці:

Варшава, Польшча

Пахаванне:

Старыя Павонзкі

Грамадзянства:

Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of Poland (1928-1980).svg Польская Рэспубліка

Альма-матар:

Варшаўскі ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік, журналіст

Мова твораў:

польская мова

Зянон Пяткевіч (польск.: Zenon Pietkiewicz; 27 мая 1862, фальварак Прушын (сучас. Хойнікшчына), Рэчыцкі павет3 ліпеня 1932, Варшава) ― польскі пісьменнік, журналіст, публіцыст, этнограф. Брат Часлава Пяткевіча.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Генрыка Пяткевіча і Паўліны Кржыжаноўскай. Вучыўся ў Варшаўскім ўніверсітэце, апякаў яго дзядзька ― Антоній Пяткевіч (пісьменнік Адам Плуг). Спачатку паступіў на факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук, але скончыў курс на юрыдычным факультэце. З 1885 года працаваў у «Газеце Радамскай»[1].

У 1887—1912 гадах супрацоўнічаў з газетай «Prawda», дзе вёў калонку аб правінцыйным жыцці пад назвай «На гарызонце». Там ім быў надрукаваны крытычны артыкул «Янка Купала. Адвечная песня», дзе сцвярджалася, што беларускай літаратуры няма і што Купала - «інтэлігент, які пераапранаецца ў пастуховую скуру»[2] Пасля рэзкага водгуку на рэцэнзію З. Пяткевіча ў «Нашай ніве» апошні даслаў у рэдакцыю «Нашай нівы» ліст, у якім (на беларускай мове!) пісаў, што яго няслушна зразумелі: «Калі я сказаў, што няма яшчэ беларускай літаратуры, то значыць, што няма яе мінуўшчыны, але я веру ў будучыню жывога народу. Беларуская літаратура яшчэ творыцца, расце з гэтага народу» [3] [4].

У 1889—1893 гадах пісаў для «Штоднёвага аглядальніка»[5]. В 1891—1897 гадах выдаваў штомесячны часопіс «Бібліятэка Варшаўска»[6]. У 1900 годзе рэдактар варшаўскага часопіса «Эканаміст».

Удзейнічаў у сацыялістычным руху як сябра польскай сацыялістычнай партыі «Пралетарыят». Пасяліўшыся ў Лодзі, працаваў дырэктарам Таварыства заахвочвання сацыяльнай работы, актыўна адначасова сапрацоўнічаў з «Кур'ерам Варшаўскім». З 1913 года супрацоўнік варшаўскага часопіса «Залаты Рог».

Пахаваны на Старых Павонзках ў Варшаве.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Drogi wodne w Królestwie Polskiem i ich znaczenie gospodarcze [Text] / Zenon Pietkiewicz. ― Warszawa: Nakł. Tow-wa warszawskiego akc. handlu i żglugi, 1914. ― 60 с.
  • Zrzeszenia wiejskie ― dźwignia kultury i dobrobytu ludności wiejskiej [Text]: spółki, związki i kółka roln. / Zenon Pietkiewicz. ― Warszawa : [s. n.], 1907.
  • «Ogniwa» [Text]: myśli o naszej teraźniejszości / Zenon Pietkiewicz. ― Варшава: Тип. Ф. Богуцкого, 1914. ― 187, [2] с.
  • Wykształcenie fachowe w życiu ekonomicznem [Text] / Zenon Pietkiewicz. ― Warszawa : [s. n.], 1892* Odb. z «Bibl. warsz.». Szkice społeczne [Text] / Zenon Pietkiewicz. ― Warszawa : [s. n.], 1898
  • Sachalin [Text] / Vlas Mihajlovič Doroševič; W. Doroszewicz; Przeł. z ros. Zenon Pietkiewicz. ― Warszawa : [s. n.], 1899.
  • Siły i środki ludu naszego [Text] : zarys warunków ekonomicznych ludności włościańskiej w Królestwie Polskim / Zenon Pietkiewicz. ― Warszawa : [s. n.], 1905. — 262 с.
  • Stan przemysłu w Królestwie polskiem wedlug danych z. r. 1910 zawartych w VIII roczniku przemysłu i handlu Królestwa polskiego [Text] / Zenon Pietkiewicz. ― Варшава: Тип. Богуславскаго, 1912.
  • Pietkiewicz Z. Lud Polesia Litewskiego // Tygodnik Powszechny. 1884. № 22. S. 346—347; № 23. S. 360—362; 1885. № 1. S. 10-12; № 3. S. 42-43; № 4. S. 58-59; № 5. S. 76-77; № 6. S. 91-92; № 7. № S. 108—109; № 8. S. 118—119; № 10. S. 151, 154; № 11. S. 171—172; № 12. S. 186—187.

Зянона Пяткевіча, які правёў дзяцінства ў беларускай глыбінцы, займала матэрыяльная культура беларусаў. Ён неаднаразова звяртаўся да беларускай тэмы, так з'явіліся працы «Аб Палессі» (1882), «Народ Літоўскага Палесся» (1883—1885) і іншыя[7][8].

Зноскі

  1. Teofil Rewoliński ok. 1883 założył Gazetę Radomską (pierwsze polskojęzyczne pismo periodyczne ukazujące się na terenie Gubernia radomska | guberni radomskiej), wychodziła w latach 1884—1917 zmieniając w roku 1905 nazwę na «Głos Radomski»
  2. Наша Ніва, 1910, №38
  3. Наша Ніва, 1910, №46
  4. Алесь Смалячук. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях — Гродна: Беларускае гістарычнае таварыства, 2001. — С. 272. — 332 с. — ISBN 985-417-345-1.
  5. Tygodnik wydawany w Warszawie w latach 1866—1904 pod redakcją Adama Wiślickiego
  6. Miesięcznik literacko-naukowy ukazujący się w Warszawie w latach 1841—1914, poczytny, utrzymujący przez cały czas swego istnienia wysoki poziom Biblioteka Warszawska
  7. Пяткевіч Зянон // Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя. — Мн.: 1982. — Т. 5.
  8. Анатоль Літвіновіч.Усходняе Палессе ў працах З. Пяткевіча

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Andrzej Kempa. Sylwetki łódzkich dziennikarzy i publicystów // Oficyna Bibliofilów, Łódź 1991, s. 32
  • Polski Słownik Biograficzny, t. 26 (W. Rukóyżo)
  • Słownik dziennikarzy polskich 1661—1945. Pod redakcją Wacława Zuchniewicza. ― W., Prasa Polska, 1983
  • Адам Мальдзіс. Адам Плуг // Падарожжа ў XIX ст. ― Мн., 1969
  • Літвіновіч А. Палешукі і іх традыцыйная культура ў публікацыях З. Пяткевіча // Духоўная культура Палесся. Матэрыялы канф. Гомель, 1996.