Зігаміцэты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Зігаміцэты
Mouldy bread.jpg
Мукор на хлебе
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Zygomycetes Moreau, 1954

Парадкі
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   936291
EOL   5560
MB   90405

Зігаміцэ́ты (Zygomycetes) — клас ніжэйшых грыбоў.

Міцэлій добра развіты, шмат'ядзерны, няклетачны, у спелым стане падзелены на клеткі. У клетачных абалонках ёсць хіцін, хітазан, часам глюкан. Палавы працэс — зігагамія (зліццё дзвюх недыферэнцыраваных на гаметы клетак) з утварэннем зігаспораў (адсюль назва). Зігота ўтварае спарангій з рознымі па палавым знаку спорамі ў адрозненне ад бясполага спарангія. Бясполае размнажэнне нерухомымі спарангіяспорамі або канідыямі. Органы бясполага размнажэння марфалагічна разнастайныя (сістэматычная прыкмета).

Налічваецца больш за 500 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. На Беларусі каля 20 відаў з парадкаў мукаральных і энтамафтаральных.

Сапратрофы, ёсць паразіты. Пасяляюцца ў глебе, на агародніне, псуюць харчовыя прадукты, выклікаюць мукарамікозы жывёл і чалавека, гніенне сельскагаспадарчай прадукцыі. Некаторыя віды з родаў мукор, фікаміцэс і інш. выкарыстоўваюцца ў мікрабіялагічнай і харчовай прамысловасці, віды энтамафтаральных — для біялагічнай барацьбы з насякомымі-шкоднікамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зігаміцэты // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.