Зігмас Зінкявічус
Зігмас Зінкявічус | |
---|---|
Zigmas Zinkevičius | |
![]() | |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1925[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 2018 (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, гісторык, выкладчык універсітэта, палітык |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Альма-матар | Вільнюскі ўніверсітэт |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Зі́гмас Зінкя́вічус (літ.: Zigmas Zinkevičius, *4 студзеня 1925, Юодаўсей(літ.) бел., цяпер Укмяргскі раён ) — літоўскі лінгвіст, прафесар Вільнюскага ўніверсітэта, правадзейны член Літоўскай акадэміі навук[3]. Аўтар прац у галіне індаеўрапеістыкі (балтыстыкі), балта-славянскіх моўных стасункаў, праблем літоўска-рускага дзвюхмоўя, анамастыкі. Даследаваў яцвяжскую мову, гісторыю і дыялекты літоўскай мовы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыўшы ў 1945 годзе гімназію ва Укмярге, паступіў у Вільнюскі ўніверсітэт[3], дзе вывучаў лінгвістыку. У 1955 абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Гістарычныя рысы залежных займеннікаў у літоўскай мове». У 1956—1962 быў дэканам факультэта гісторыі і філалогіі Вільнюскага ўніверсітэта. За сваю працу «Літоўская дыялекталогія» (1966) Зігмас Зінкявічус атрымаў ступеню габілітаванага доктара, а цераз два гады стаў прафесарам. У 1973 атрымаў пасаду загадчыка кафедры літоўскай мовы Вільнюскага ўніверсітэта. З 1988 — загадчык кафедры балтыйскай філалогіі.
Член Каралеўскай шведскай акадэміі пісьмовасці, гісторыі і старажытнасці (1982), Літоўскай акадэміі навук (1990), Нарвежскай акадэміі навук (1991), Літоўскай каталіцкай акадэміі навук (1991) і Латвійскай акадэміі навук (1995). Валодае англійскай, беларускай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай і французскай мовамі[4]. Зінкявічус лічыцца адным з найбольш цытаваных літоўскіх лінгвістаў.
У 1996—1998 — міністр адукацыі і навукі Літвы. У 1999 абраны старшынёй хрысціянска-дэмакратычнай партыі[4]. У 2000—2004 быў дэпутатам Сейма Літвы.
Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Літоўская дзяржаўная прэмія, 1968
- Прэмія Гердэра, 1994
- Прэмія Казіміра Бугі Літоўскай акадэміі навук, 1995
- Камандорскі крыж Ордэна вялікага літоўскага князя Гедзіміна, 1995
- Прэмія нацыянальнага прагрэсу (літ.: Nacionalinė pažangos premija), 2007
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120873893 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Mirė akademikas Zigmas Zinkevičius
- ↑ 3,0 3,1 Zigmas Zinkevičius (англ.) . A Virtual Exhibition of a Millennium of Lithuanian Cultural Heritage. Institute of Mathematics and Informatics (7 лістапада 2012).
- ↑ 4,0 4,1 Kandidatas Zigmas Zinkevičius (літ.) . Lietuvos Respublikos Seimas (7 лістапада 2012).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Кароткая біяграфія(літ.)
- Бібліяграфія Зігмаса Зінкявічуса(літ.)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ва Укмяргскім раёне
- Памерлі 20 лютага
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
- Літуаністы
- Балтысты
- Мовазнаўцы Літвы
- Мовазнаўцы СССР
- Міністры адукацыі Літвы
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта