Ніткі доўгія (5—60 мкм), негалінастыя, у тоўстым слізістым чахле, свабодна плаваюць або прымацаваны да субстрату рызоідамі, пры неспрыяльнх умовах лёгка распадаюцца на асобныя клеткі.
Клеткі зігнемы
Клеткі зігнемы багатыя дубільнымі рэчывамі, цыліндрычныя, даўжыня аднолькавая з шырынёй ці ў 4 разы большая. Характэрнай асаблівасцю з’яўляюццца 2 буйныя, зоркападобныя хларапласты, кожны з буйным пірэноідам. Клетачнае ядро цэнтральнае.
Апісана звыш 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, пераважна ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў, стаячых ці слабапраточных водах. На Беларусі зігнема адзначана ў азёрах, рэках, сажалках, ручаях, канавах, лужынах.
Міхеева Т. М. Зігнема // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.