Медаль «За абарону Каўказа»
Выгляд
(Пасля перасылкі з За абарону Каўказа)
Медаль «За абарону Каўказа» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Каму ўручаецца | усім удзельнікам абароны Каўказа | ||
Дата заснавання | 1 мая 1944 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | 870 000 | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | Латунь | ||
Памеры | круг з латуні дыяметрам 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За абарону Кіева» | ||
Малодшая | Медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Медаль «За абарону Каўказа» заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 01.05.1944 г. аб заснаванні медаля «За абарону Каўказа». Аўтар малюнка медалі - мастак Н. І. Маскалёў.
Медалём "За абарону Каўказа" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Каўказа - вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне.
Медаль «За абарону Каўказа» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Кіева».
На 1985 год медалём "За абарону Каўказа" ўзнагароджана каля 870 000 чалавек.