Зіновій Лявонцьевіч Пазнякевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зіновій Лявонцьевіч Пазнякевіч
Дата нараджэння 3 верасня 1932(1932-09-03) (91 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці геолаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат геолага-мінералагічных навук (1979)
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Зіновій Лявонцьевіч Пазнякевіч (нар. 3 верасня 1932, Ковель, Валынская вобласць, Украіна) — беларускі геолаг. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1979). Дзяржаўная прэмія БССР (1972).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут у 1955 годзе. З 1973 года ва Упраўленні геалогіі (начальнік аддзела), з 1984 у Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце (намеснік дырэктара).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па геалогіі і нафтагазаноснасці тэрыторыі Беларусі, пошуку і разведцы нафтавых і газавых радовішчаў, распрацоўцы кірункаў геолагаразведачных работ на аснове вывучэння ўмоў фарміравання пакладаў нафты і газу.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972), кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Геология нефтяных месторождений Белоруссии. М., 1972 (у сааўтарстве);
  • Геология СССР. Т. 3. Белорусская ССР. Полезные ископаемые. М., 1977 (у сааўтарстве);
  • Геология и нефтегазоносность запада Восточно-Европейской платформы. Мн., 1997 (у сааўтарстве).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]