Каварыянтныя метады

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Каварыя́нтныя ме́тады ў оптыцы — прамыя бескаардынатныя метады апісання розных фізічных з’яў, заснаваныя на выкарыстанні вектарна-тэнзарнага злічэння і лінейнай алгебры.

Каварыянтныя метады прынцыпова не патрабуюць выбару канкрэтнай сістэмы каардынат, што значна спрашчае форму запісу матэматычных суадносін і надае ім агульны характар.

Каварыянтныя метады распрацаваны ў Інстытуце фізікі НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Ф. І. Фёдарава.

На аснове каварыянтных метадаў прапанаваны арыгінальны падыход да апісання палярызацыі святла, каварыянтная фармулёўка законаў адбіцця і пераламлення святла; вывучаны аптычныя ўласцівасці паглынальных і магнітных крышталёў; выяўлены асноўныя заканамернасці ў оптыцы гіратропных асяроддзяў. З дапамогай каварыянтных метадаў дадзена малекулярнае абгрунтаванне адбіцця і пераламлення святла (Б. А. Соцкі), пабудавана тэорыя неаднародных хваль, прадказаны зрух Фёдарава.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каварыянтныя метады // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. С. 399.
  • Федоров Ф. И. Оптика анизотропных сред. Мн., 1958.
  • Федоров Ф. И. Теория упругих волн в кристаллах. М., 1965.
  • Федоров Ф. И. Теория гиротропии. Мн., 1976.