Барыс Аляксандравіч Соцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Аляксандравіч Соцкі
Дата нараджэння 23 красавіка 1930(1930-04-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 1995(1995-03-10) (64 гады)
Род дзейнасці фізік
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар

Бары́с Алякса́ндравіч Со́цкі (23 красавіка 1930, Саратаў, Расія — 10 сакавіка 1995) — беларускі фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989), прафесар (1991).

Скончыў БДУ (1953). З 1959 у Інстытуце фізікі АН Беларусі (у 1976—1993 загадчык лабараторыі).

Навуковыя працы па малекулярнай оптыцы і лазернай фізіцы. Распрацаваў паслядоўную малекулярную тэорыю электрамагнітных хваль у крышталях. Заклаў асновы квантавастатыстычнай тэорыі аптычных палёў, вызначыў сувязь паміж кагерэнтнасцю і энтрапіяй электрамагнітнага выпрамянення.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • К молекулярной теории отражения и преломления света (разам з Ф. І. Фёдаравым) // Оптика и спектроскопия. 1958. Т. 4, вып. 3; Т. 5, вып. 1;
  • Когерентные свойства оптических полей с антикорреляцией в высших порядках (разам з У. А. Дзмітрыевым) // Оптика и спектроскопия. 1988. Т. 64, № 1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]